В Бешенковичах разыграли кубок района по настольному теннису

Мы -- молодые

У кастрычніку ў спартыўнай зале ФСК «Дзвіна» адбылося значнае мерапрыемства – Адкрыты кубак раёна па настольным тэнісе. Значнае і маштабнае як ніколі, бо паспрабаваць свае сілы ў турніры сабраліся прадстаўнікі сямі раёнаў Віцебскай вобласці. Поруч з бешанковіцкімі спартсменамі змагаліся тэнісісты з Чашніцкага, Ушацкага, Шумілінскага, Полацкага, Гарадоцкага і Лёзненскага раёнаў.


Больш за два дзясяткі ўдзельнікаў змагаліся ў асабістым і парным заліках. Барацьба была ўпартай і працягвалася не адну гадзіну, таму дзень выдаўся не па-восеньску «гарачым». Фартуна спрыяла то адным, то другім, да канца захоўваючы інтрыгу. Спартсмены паказалі сябе выдатна, кожны з іх быў варты перамогі. Аднак гэта спаборніцтва і, у рэшце рэшт, у ім павінны быць пераможцы. Па выніках турніру ў асабістым заліку на першую прыступку п’едэстала гонару ўзышоў Ігар Навумаў з Лёзна, на другую – наш зямляк Аляксандр Ерашоў, трэцюю – Аляксандр Ільюкевіч з Полацка. У парным заліку «золата» заваявалі Дзмітрый Давыдаў (Чашнікі) і Іван Рабашчанка (Ушачы), «серабро» – бешанковіцкія спартсмены Іван Пішчэйка і Аляксандр Ерашоў, «бронзу» – лёзненцы Ігар Навумаў і Дзмітрый Цішуцін.


Скарбонка ўзнагарод аматараў тэніса папоўнілася Ганаровымі граматамі, медалямі і кубкамі, што стануць прыемным успамінам і добрым стымулам для будучых дасягненняў і перамог. Малайцы спартсмены! Так трымаць!


Марыя САНЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *