Школьнікі Віцебскай вобласці праявілі сябе ў рэспубліканскім конкурсе Чытаем па-беларуску з velcom

Конкурс

У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». У гэтым годзе ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Віцебска і Віцебскай вобласці.


Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым рабяты размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.


Школьнікі з Віцебска і Віцебскай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Ніжэй некаторыя з прац:


1. Алёна Кушнярэвіч з аграгарадка Удзел Глыбокскага раёна абрала для конкурсу верш Анатоля Вярцінскага «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць».
https://www.youtube.com/watch?v=NtrI2h2lRmI&feature=youtu.be


2. Ангеліна Дубінец з горада Чашнікі даслала на конкурс відэа, на якім яна чытае твор Якуба Коласа «Ручэй». https://www.youtube.com/watch?v=cZheLt-VB3Y&feature=youtu.be


3. Марыя Бандарэвіч пачуццёва прачытала «Рэквіем па кожным чацвертым» Анатоля Вярцінскага.
https://www.youtube.com/watch?v=7r00sGIkrAk&feature=youtu.be


4. Ніна Мамановіч з горада Дуброўна выканала для конкурсу твор Янкі Купалы «Курган».
https://www.youtube.com/watch?v=NlpXerXhI08&feature=youtu.be


5. Ксенія Старасценка з Оршы абрала для чытання ўрывак з твора Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».
https://www.youtube.com/watch?v=L7L6dsNO0Ok&feature=youtu.be


На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў маі 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.


Вераніка Працэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *