В Бешенковичском районе подведены итоги Третьего трудового семестра

Мы -- молодые

Урачыстая цырымонія закрыцця Трэцяга працоўнага семестра стала добрай традыцыяй у Бешанковіцкім раёне. Моладзь, якая на працягу ўсяго лета працавала ў складзе студэнцкіх атрадаў, сабралася ў вялікай зале райвыканкама.


У 2017 годзе ў раёне былі сфарміраваны 4 студэнцкія атрады: 3 сельскагаспадарчыя і 1 будаўнічы. У іх паспяхова працавалі 50 чалавек. Дзяўчаты са студатрада «Зара», напрыклад, былі заняты ў ДП «ПалітаддзелецАгра» на відавой праполцы збожжавых. Юнакі са студэнцкіх атрадаў з гучнымі назвамі «Золак» і «Колас» дапамагалі аграрыям ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і КСВУП «ДраздыАгра» на збожжатаках у час уборачнай кампаніі. Добрыя справы запісалі на свой рахунак і юнакі, якія асвойвалі азы будаўнічай прафесіі ва УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».


Словы падзякі за добрасумленную працу і слаўны працяг традыцый студатрадаўскага руху ў адрас студатрадаўцаў накіравала першы сакратар РК ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўская.


– Гісторыя студатрадаўскага руху ў Беларусі налічвае ўжо больш за 50 гадоў. За гэты час маладыя людзі зрабілі неацэнны ўклад у развіццё рэгіёна, – падкрэсліла Таццяна Аляксандраўна. – Праца ў студатрадах дапамагае атрымаць новыя навыкі і ўменні, прымяніць на практыцы атрыманыя тэарэтычныя веды, нарэшце, гэта праца дысцыплінуе і адаптуе да жыцця. Хачу падзякаваць за паспяховую працу ўсім студатрадаўцам, камандзірам і камісарам за стараннасць і адказнасць, а нашым арганізацыям-партнёрам, сярод якіх УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», ДП «Палітаддзе- лецАгра», ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і КСВУП «ДраздыАгра» за цеснае і плённае супрацоўніцтва, садзейнічанне ў часовай занятасці моладзі.


Падчас мерапрыемства камандзіры, камісары і лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў былі ўзнагароджаны Падзякамі і Граматамі РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Актыўныя і працавітыя маладыя людзі таксама атрымалі падарункі, якія былі набыты за кошт сродкаў, што закладзены ў бюджэце раёна на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі.


Так, «Лепшым студэнцкім атрадам» прызнаны юнакі, якія працавалі ва УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік». Пры падвядзенні вынікаў улічваліся ўзровень заработнай платы, колькасць членаў атрада, водгукі аб працы юнакоў і дзяўчат ад прымаючай арганізацыі.


«Лепшым камандзірам» студатрада названы Мікіта Сапега, «Лепшым камісарам» – Ангеліна Паўлава і Кірыл Пясоцкі, «Лепшым байцом» – Дзмітрый Камовіч. Падзякамі таксама адзначаны стараннасць дзяўчат са студатрада «Зара» Крысціны Гардзійчук і Кацярыны Мароз, байцоў будаўнічага атрада Віктара Цапоты, Ягора Галыні і Андрэя Яскевіча.


Прымаючы віншаванні і заслужаныя ўзнагароды, студатрадаўцы адзначылі, што правялі лета з карысцю, атрымалі працоўны вопыт у якасці кіраўніка і, нягледзячы на тое, што часам прыходзілася цяжка, пазітыўных эмоцый хопіць да наступнага года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *