Единый день безопасности дорожного движения пройдёт на Бешенковиччине

Новости района

Чорнай стужкай уецца асфальтаваная дарога. Узбоч яе – шыкоўныя зялёныя палі. Наш шлях вядзе на мехдвор УП «Вядзерава» і далей, туды, дзе рассцілаюцца бульбяныя палі. Здалёк яны вабяць сваёй прасторай, невымоўным прыродным хараством. Знянацку аднекуль з’яўляецца трапяткое прадчуванне, усхваляванае чаканне: «Ну, як жа там наша бульбачка, ці добра ўрадзіла?» Едзеш, раздумваючы, што вось у гаспадарках ужо пачалі ўборку «другога хлеба» і разам з тым адбываецца шмат што іншае, бо ўвосень, сапраўды, няма другарадных работ. Увосень кожная справа патрэбная.


Нарэшце мы на месцы. У палоне пачуццяў, а вакол – бульбяное поле. Яно здаецца неабсяжным, бясконцым, бязмежным… У сельгаспрадпрыемстве «Вядзерава» на ўборцы бульбы занятыя два камбайны. За іх штурваламі – Яўген Іванавіч Лявоненка ды Уладзімір Іванавіч Семянькоў-малодшы. Адвозяць караняплоды Іван Іванавіч Семянькоў і Аляксандр Аляксандравіч Смычкоў.


– Гэтай культурай у нас занята 50 гектараў, 14 з іх ужо ўбралі. Пачалі з гатунку «Брыз», бо ён сярэдняранні, за «Вектар», сярэдняпозні, возьмемся пазней. Жоўценькая ўнутры, гэтая бульбачка мае выдатныя смакавыя якасці. Калі яе даўжэй паварыць, то можна і зусім не таўчы, пюрэ згатуецца само. На сённяшні дзень мы накапалі 224 тоны, – дзеліцца радасцю Сяргей Фёдаравіч Краўчанка, галоўны аграном гаспадаркі. – Сёлета ўраджайнасць бульбы 169 ц/га. Калі яна не зменіцца, то накапаем прыкладна тон 800. Так што, мяркую, з «другім хлебам» будзем!


Туды-сюды снуюць па полі машыны. Яшчэ на імгненне мы затрымліваемся, каб лепш увабраць у памяць гэтыя вобразы, стомленыя, але задаволеныя ўсмешкі, спрацаваныя мазольныя рукі… Хаця, здаецца, і так гэта ніколі не забудзецца.


А ў гэты час, пакуль механізатары шчыруюць на палетках, у бульбасховішчы ідзе не менш важная праца. Так, мы наведаліся і сюды. Вучні Астровенскай дзяцячага сада-сярэдняй школы (з сёмага па адзінаццаты класы) аддзяляюць буйную бульбу ад іншай. Яны прыступілі да справы больш за тыдзень таму назад. Такой колькасці бульбы я не бачыла даўно. Яе ў сховішчы – цэлыя горы, нібы золата ў казачнай пячоры. Па чарзе ці парамі дзеці падыходзяць з вёдрамі, паўнюткімі гэтага дабра і высыпаюць у скрыні.


Вядома, працы наперадзе шмат, ды вядзераўцы не адчайваюцца. Наадварот, яны радуюцца, бо гэта значыць, што іх Бульбяное каралеўства будзе з добрым ураджаем!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *