Единый день безопасности дорожного движения пройдёт в Бешенковичском районе

Новости района

Будні вясковых працаўнікоў. Яны праходзяць у напружанай працы і паўсядзённых клопатах. Зараз іх шмат, аднак асноўныя сілы аграрыяў скіраваны на ўборку кукурузы, якой па прадуктыўнасці сярод кармавых культур няма роўных. На палетках ДП «ДраздыАгра» ўборка «царыцы палёў» у самым разгары. Сёлета ўборачная плошча гэтай культуры ў гаспадарцы складае 250 гектараў.


Сярэдняя ўраджайнасць – 247,9 ц/га. Паспяхова і якасна працуе на «КВК-600» Васіль Генадзьевіч Радкевіч. Дагэтуль на «КЗС-1218» ён працаваў на ўборцы збожжавых. Адказна падыходзяць да сваёй працы – адвозкі зялёнай масы – Аляксандр Аляксандравіч Базар на сваім «МТЗ-1221» і Алег Іванавіч Глушнёў на «МТЗ-82». Вопытныя працаўнікі дастаўляюць здробненую зялёную масу кукурузы ў бурты, дзе яе трамбоўку забяспечвае на «К-700» Іван Аляксандравіч Варахобка.


– Гэты год ураджайны, глянешь на расліны – і радуецца сэрца, – адзначае галоўны аграном гаспадаркі Марына Сямёнаўна Гарбачова. – Галоўнае для нас цяпер – нарыхтаваць якасны корм. Летась мы назапасілі толькі тысячу тон сіласу з кукурузы, а зараз ужо маем 1257 тон.


Душы хлебаробаў надзейна зрасліся з зямлёй. Таму людзі і стараюцца, працуюць, не шкадуючы сіл і часу, адпраўляюць «залатую» прадукцыю ў засекі. Высокая, прыгожая, знатная кукуруза сапраўды заслужыла сваё ганаровае званне. Яе можна ўжываць у ежу ў сырым выглядзе, а яшчэ варыць, тушыць, смажыць, запякаць, дадаваць у салаты. Пры тэрмічнай апрацоўцы «царыца палёў» захоўвае каля 20% вітамінаў і карысных рэчываў. Словам, захапляцца ёй і оды спяваць можна доўга. Ды зараз ніяк не выпадае. Восеньская пара для працаўнікоў сельскай гаспадаркі не менш «гарачая», чым жніво ўлетку. Зімовыя халады наблізяцца знянацку, а да гэтага часу яшчэ шмат чаго трэба паспець зрабіць, таму працы ў вяскоўцаў, як яны кажуць, – непачаты край.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *