Специальная программа Допинг проводится в Бешенковичском районе

Новости района

Здзяйсняць добрыя справы, тым больш для тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу, ужо даўно стала добрай традыцыяй для валанцёрскага руху раённага камітэта ГА «БРСМ». Самая масавая маладзёжная арганізацыя краіны ўжо на працягу некалькіх гадоў з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам».


На мінулым тыдні выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра сустракалі гасцей. Пагадзіцеся, нечаканыя сюрпрызы яшчэ прыемней: хвілінная разгубленасць мігам змянялася шчырым бляскам вачэй і шчаслівымі ўсмешкамі дзяцей. Менавіта гэта і ёсць галоўная мэта акцыі «У школу з Добрым Сэрцам».


Па словах першага сакратара РК ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўскай, сёлета актыўны ўдзел у акцыі прынялі навучэнцы СШ №1 і №2 райцэнтра, гімназісты, а таксама юнакі і дзяўчаты Бачэйкаўскай сярэдняй школы і Астровенскай дзіцячага сада-СШ.


– Хочацца выказаць словы падзякі як самім дзецям, так і іх бацькам, якія праявілі неабыякавасць, – адзначыла маладзёжны лідар. – Ведаеце, я ўпэўнена, што калі пачаць новы навучальны год з радасных, шчырых імгненняў, то поспех абавязкова часцей будзе ўсміхацца вучням на ўроках і перапынках. Прыемна, што з кожным годам тых, хто падтрымлівае дабрачыннасць, становіцца ўсё больш. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у акцыі і ўклаў у яе часцінку свайго цяпла!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *