Жители Бешенковиччины могут принять участие в фестивале фотографии

Новости района

У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны 8,5 тысячы жанчын, якія нарадзілі і дастойна выхавалі пяць і больш дзяцей.


У бягучым годзе гэтай узнагароды ўдастоены 387 жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэты высокі знак мацярынскай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. У адпаведнасці з указам з 2006 года шматдзетным маці, узнагароджаным ордэнам Маці, ажыццяўляецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.


Уцешна, што ў нашым раёне сёння пражываюць 15 жанчын, якія ўзнагароджаны ордэнам Маці. Гэта Ганна Васільеўна Дорахава, Валянціна Генадзьеўна Пясоцкая, Валянціна Міхайлаўна Воднева, Валянціна Ісакаўна Праснякова, Святлана Канстанцінаўна Любачка, Любоў Мікалаеўна Гугуева, Алена Канстанцінаўна Карпук, Вера Рыгораўна Стома, Лілія Уладзіміраўна Залатуха, Зоя Мікалаеўна Герцык, Марына Уладзіміраўна Шыпуля, Алена Іванаўна Каліна, Наталья Канстанцінаўна Крукава, Наталля Пятроўна Рэуцкая. Сёлета гэты спіс папоўніла Аксана Пятроўна Лукашэвіч. Матуля шасці дзяцей летам атрымала заслужаную ўзнагароду – ордэн Маці. Яшчэ адна з жыхарак раёна – Ніна Васільеўна Вядзернікава – адзначана ордэнам «Мацярынская слава» першай і другой ступені, ордэнам «Маці-гераіня».


Сапраўды кажуць, што ўвесь гонар свету – ад маці. Шаноўныя матулі-гераіні, нізкі вам паклон за ваш мацярынскі подзвіг, шчыры дзякуй за цяпло вашых сэрцаў, жыццёвую мудрасць і клопат пра дзяцей.