На вопросы жителей Бешенковичского района ответит главный государственный санитарный врач Нина Карпушенко

Новости района

У нашай краіне фізічнай культурай і спортам на пастаяннай аснове займаюцца амаль два мільёны чалавек. За апошнія шэсць гадоў колькасць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця ўзрасла. Заняткі фізкультурай і спортам узведзены ў ранг дзяржаўнай палітыкі.


Здароўе было і застаецца на першым месцы. Вядома, рэгулярныя фізічныя практыкаванні не такія важныя, як правільнае харчаванне, аднак яны не толькі робяць моцнымі мышцы, а і дапамагаюць арганізму, трымаюць у тонусе мозг, падтрымліваюць здароўе, засцерагаюць ад захворванняў. Той, хто займаецца спортам, больш доўгі час будзе маладым і прыгожым.


Для забеспячэння фізкультурна-аздараўленчай работы з насельніцтвам па месцы жыхарства ў рэгіёнах створаны 163 гарадскія, раённыя фізкультурна-аздараўленчыя цэнтры. Шмат увагі надаецца гэтаму пытанню і ў нашым раёне. Як адзначыў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. І. Ерашоў, актывізавалася работа па арганізацыі спартыўных секцый. У ДЮСШ штодзённа дзейнічаюць секцыі валейбола і вольнай барацьбы. Таксама тут можна паспаборнічаць у міні-футболе. У ФСК «Дзвіна» – секцыі футбола (для дзяцей), валейбола (для дарослых), фітбол-аэробікі (для жанчын). Для ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця – мужчын, жанчын і падлеткаў – ў ФСК «Дзвіна» дзейнічае секцыя атлетычнай гімнастыкі. Дзеці могуць займацца ёй пасля ўрокаў, а дарослыя – з сямі і да дзевяці гадзін вечара. Акрамя таго дарослыя могуць паспрабаваць свае сілы ў боксе, або згуляць у більярд. Аматараў папарыцца чакаюць саўны ў ДЮСШ і ФСК «Дзвіна». Прыхільнікі настольнага тэніса і шахмат могуць сустрэцца ў адміністрацыйным будынку на гарадскім стадыёне.


У аграгарадках Астроўна, Будзілава, Бачэйкава, Ула і Вярхоўе на базе ўстаноў адукацыі працуюць філіялы ДЮСШ. Акрамя таго ў Астроўне, Бачэйкаве і Вярхоўі дзейнічаюць філіялы ФСК «Дзвіна», дзе і падлеткі, і дарослыя могуць займацца валейболам, баскетболам, міні-футболам.


Дарэчы, ДЮСШ сёлета наведваюць 240 навучэнцаў. У ФСК «Дзвіна» – 236 наведвальнікаў. Той, хто любіць спорт, любіць і вядзе здаровы лад жыцця, часцей радуе прыхільнікаў і аматараў сваімі паспяховымі выступленнямі, яркімі перамогамі на розных турнірах і чэмпіянатах. Так вось і атрымліваецца, што мода на здароўе была, ёсць і будзе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *