Бешенковичские культработники приняли участие в 12 Республиканском фестивале национальных культур

Событие

У пачатку чэрвеня ў Гродне адбыўся XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які сабраў прадстаўнікоў звыш 30 розных нацыянальнасцяў. Прыемна, што ўдзел у ім прынялі і калектывы з нашага раёна. Народны ансамбль народнай песні «Весялуха» і народны клуб «Скарбонка» раённага Дома рамёстваў прадстаўлялі на гэтым вялікім форуме Віцебскую вобласць.
На два дні Гродна ператварылася ў вялікую святочную пляцоўку, дзе адбылося мноства мерапрыемстваў: канцэрты, выставы, круглыя сталы, міжнародная літаратурная канферэнцыя, сустрэчы з пісьменнікамі, акцыі і флэшмобы. Галоўнай жа асаблівасцю фестывалю сталі падворкі «Куточкі роднай зямлі», дзе прадстаўнікі нацыянальнасцяў знаёмілі гасцей са сваімі традыцыямі і культурай. На віцебскім падворку гасцей сустракалі нашы майстры з раённага Дома рамёстваў і народны ансамбль народнай песні «Весялуха». Апошнія таксама прынялі ўдзел у канцэрце калектываў аматарскай творчасці Рэспублікі Беларусь «Беларускі нон-стоп».
Дадому нашы землякі вярнуліся з дыпломамі і яркімі ўражаннямі, якія застануцца з імі яшчэ надоўга.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *