Бешенковичские умельцы приняли участие в Дне вышиванки в Минске

Общество

У Мінску прайшла агульнарэспубліканская акцыя — Дзень вышыванкі. Прымалі ў ім удзел і бешанковіцкія ўмельцы.
На пляцоўцы ля Палаца спорту сабраліся прадстаўнікі ўсіх абласцей і Мінска, члены творчых клубаў і грамадскіх арганізацый, спартсмены, папулярныя беларускія выканаўцы, творчая моладзь і журналісты. Прыемна, што культуру і традыцыі паўночнага рэгіёну разам з народным тэатрам гульні «Балакі» з Докшыц і рамеснікамі з Талачына прадстаўлялі і ўмельцы з нашага раёна.
Бешанковіцкія майстры Л. П. Аўчыннікава і Ю. В. Гаралевіч правялі майстар-класы па вытворчасці вырабаў з саломкі і гліны, а краязнаўца А. В. Трубецкі падзяліўся сакрэтамі кузнецкай справы. Акунуцца ў атмасферу традыцый і нацыянальнай культуры Бешанковіччыны дапамог гасцям свята народны ансамбль народнай песні «Весялуха» пад кіраўніцтвам І. І. Паўлоўскай.
Мы можам ганарыцца і тым, што жыхарка райцэнтра Маргарыта Аўчыннікава, якая прыняла ўдзел у конкурсе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Фота і сэлфі з вышыванкай», заняла другое месца ў намінацыі «Дзяўчына ў вышыванцы».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *