В Бешенковичах прошло первенство района по шахматам

Актуально Спорт

У Бешанковічах прайшло першынство раёна па шахматах. Арганізатарам турніру выступіў ФСК «Дзвіна».

За адным сталом сустрэліся майстры шахматнай дошкі Бешанковіччыны, людзі, якія сур’ёзна захапляюцца гэтай старажытнай настольнай гульнёй і не адзін дзясятак гадоў разгульваюць шахматныя партыі. Для іх шахматы гэта і мастацтва, і спорт, і навука.

 

Па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва ганаровае трэцяе месца заняў Віталь Сямёнавіч Рыўкін, другое — у Ігара Дзмітрыевіча Баўтовіча. Перамогу святкаваў Віталь Васільевіч Дзеравяшкін.
Прызёры турніру ўзнагароджаны медалямі і граматамі ад ФСК «Дзвіна», а пераможца атрымаў яшчэ і кубак першынства раёна па шахматах.
Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *