БРСМ приглашает жителей Бешенковиччины принять участие в акции «В школу с добрым сердцем»

Актуально Мы -- молодые

У Бешанковіцкім раёне, як і па ўсёй рэспубліцы, напярэдадні новага навучальнага года праходзіць дабрачынная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «У школу з добрым сэрцам».

Як адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ»Таццяна Жукоўская, акцыя «У школу з добрым сэрцам» — традыцыйны праект саюза моладзі. Ён накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі шматдзетным і няпоўным сем’ям, дзiцячым iнтэрнатным установам, тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю і адчувае цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года.

Акцыя працягнецца да 15 верасня. Прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы. У скарбонцы «Добрага сэрца» можна пакінуць усё неабходнае для школьнікаў: канцылярскія і спартыўныя прыналежнасці, навучальныя дапаможнікі, школьную вопратку, абутак, цацкі. Падарункі можна прыносіць у раённы камітэт ГА «БРСМ» па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 10, кабінет 21. Кантактны тэлефон: 6-09-45. А пасля пачатку навучальнага года скарбонкі «Добрага сэрца» з’явяцца таксама ў кожнай школе.

— Пасля таго, як мы сфарміруем падарункі, яны будуць перададзены ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, — патлумачыла Таццяна Жукоўская. — Супрацоўнікі цэнтра размяркуюць усе пакупкі сярод сем’яў, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Прыемна, што з кожным годам колькасць жадаючых прыняць удзел у нашым дабрачынным праекце павялічваецца. Многія жыхары раёна ўжо самі шукаюць пункты збору, каб пакінуць свой падарунак.

Валанцёрскі рух «Добрае сэрца» — адно з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ, яно аб’ядноўвае каля 36 тысяч юнакоў і дзяўчат па ўсёй краіне. Перш за ўсё гэта сацыяльнае валанцёрства, калі актывісты саюза аказваюць адрасную дапамогу і сацыяльную падтрымку ветэранам вайны і працы, пажылым людзям, дзецям-інвалідам і сіротам, дзецям з нядобранадзейных і апякунскіх сем’яў. У апошнія гады ў краіне актыўна развіваецца экалагічнае і спартыўнае валанцёрства. Таксама маладыя людзі на пастаяннай аснове дапамагаюць аднаўляць і добраўпарадкоўваць культавыя і гістарычныя аб’екты ў рамках дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі». Такімі праектамі БРСМ хоча прыцягнуць увагу грамадскасці да аказання адраснай дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы, аб’яднаць намаганні моладзі на ажыццяўленне сацыяльна значнай дзейнасці.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *