Экологи Бешенковиччины призывают: «Отдыхайте с удовольствием, но без вреда природе!»

Актуально Наш бешенковичский край Общество

Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае жыхароў і гасцей Прыдзвіння далучыцца да акцыі «Адпачынак без шкоды прыродзе», якая была ініцыявана Мінпрыроды і працягнецца да 20 жніўня.

На зоне отдыха Полуозерье нарушений не выявлено.

Акцыя праводзіцца для папулярызацыі беражлівых адносін да прыроднага асяроддзя, папярэджання парушэнняў дзеючага заканадаўства і недапушчэння прычынення шкоды прыродзе падчас адпачынку грамадзян. У перыяд ажыццяўлення акцыі спецыялістамі райінспекцыі арганізуюцца спецыяльныя рэйды. Мэта такіх мерапрыемстваў — папярэджанне парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ў час наведвання грамадзянамі месцаў і зон адпачынку ля вадаёмаў.

— У Беларусі навядзенне парадку на зямлі, падрыхтоўка зон і месцаў адпачынку для грамадзян, стварэнне ўмоў для экалагічнага турызму, аматарскага рыбалоўства, а таксама захаванне каштоўных экасістэм, навядзенне і падтрыманне парадку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, водных аб’ектах, у лясах у Год малой радзімы стаіць на асобым кантролі, — адзначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя С. А. Карась. — І хоць у краіне з кожным годам усё больш ўладкоўваецца спецыяльных месцаў для адпачынку і павышаецца ўзровень экалагічнай культуры грамадзян, на жаль, сустракаюцца выпадкі безадказнага стаўлення адпачывальнікаў да навакольнага асяроддзя. Якія прыродаахоўныя парушэнні часцей за ўсё дапускаюцца на адпачынку на прыродзе? Гэта развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, выпальванне сухой расліннасці, мыйка і стаянка транспартных сродкаў па-за ўстаноўленых месцаў, несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў, пашкоджанне і знішчэнне насаджэнняў, чырванакніжных раслін і іншыя.

Спецыялісты папярэджваюць, што ў адпаведнасці з артыкулам 54 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь у межах прыбярэжных палос забаронена стаянка механічных транспартных сродкаў да 30 метраў па гарызанталі ад берагавой лініі. За парушэнне гэтай нормы часткай 2 артыкула 15.51 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжаны штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да трыццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да пяцідзесяці базавых велічынь. Згодна з часткай 1 артыкула 15.51 КаАП Рэспублікі Беларусь забруджванне альбо засмечанне паверхневых або падземных вод цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да пяцісот базавых велічынь. Пакіданне пасля сябе смецця па-за прадугледжаных для гэтага кантэйнераў цягне адміністрацыйную адказнасць на падставе часткі 2 артыкула 15.63 КаАП Рэспублікі Беларусь — папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да тысячы базавых велічынь.
Святлана ВАРОШКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *