Прэзідэнт азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў рэгіёнах

Главное Тема недели

У Беларусі ў разгары ўборачная кампанія. Ход яе правядзення знаходзіцца на кантролі ў Прэзідэнта. На мінулым тыдні кіраўнік дзяржавы пабываў на палях 1-й Мінскай птушкафабрыкі і ў Мёрскім раёне (Віцебская вобласць), дзе асаблівая ўвага была ўдзелена ўборцы збожжавых у гаспадарках і краіне ў цэлым, выкананню дзяржаўнага заказу па продажы збожжа, забеспячэнню кармамі жывёлагадоўчай галіны і прымяненню прагрэсіўных тэхналогій пры іх нарыхтоўцы.

Развіваць сваю сельскую гаспадарку Беларусі танней

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з журналістамі ў час наведвання палёў 1-й Мінскай птушкафабрыкі.

Прэзідэнт адзначыў той факт, што адзін аграрый дае работу сямі-васьмі людзям, паколькі проста ўбраць збожжа недастаткова, каб атрымаць свежаспечаны хлеб або якасны камбікорм. «Калі мы гэта спынім, уявіце: паўкраіны будзе хадзіць без работы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, заўважыў ён, пад сельскую гаспадарку ў многім заточана і прамысловасць Беларусі: ад вытворчасці плугоў да суперкамбайнаў.

      «Мы пераканаліся ўжо на практыцы, што гэта ў цэлым нам танней абыходзіцца, чым купляць імпартнае малако, мяса», — падкрэсліў Прэзідэнт.

З іншага боку, дадаў Прэзідэнт, стаіць пытанне: ці трэба сёння Беларусі вырабляць значна больш сельгаспрадукцыі, чым цяпер. «Мы не будзем фарсіраваць гэта, таму што прадаць цяжка. Вы бачыце, як мы прабіваемся на кітайскі рынак, дыверсіфікуем продажы харчавання па ўсім свеце, каб не залежаць ад аднаго расійскага рынку. Мы ідзём ва ўсе кропкі для таго, каб прадаць тое, што мы сёння вырабляем з лішкам», — канстатаваў беларускі лідар.

Аднак у перспектыве, упэўнены кіраўнік дзяржавы, прадукты харчавання будуць запатрабаваны ў свеце ўдвайне. «Афрыка паднімаецца, той жа Кітай будзе спажываць нямала. Як толькі ўбачым, што трэба больш, мы павялічым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

   «Каб сабраць да зернетка»

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе з-за гарачага надвор’я ў многіх краінах чакаецца вельмі вялікі недабор збожжа. Так, загінулі збожжавыя ў Германіі і Польшчы, не лепшым чынам складваецца сітуацыя ў Францыі і Іспаніі. У Расіі прагназуюць 25 працэнтаў недабору да ўзроўню мінулага года.

«Вядома, і мы штосьці страцілі, але не настолькі: нас яшчэ Гасподзь мілаваў. Таму трэба мець на ўвазе, што мы асабліва не кінемся недзе закупляць збожжа. На рынку яно будзе. Але, па-першае, будзе вельмі ў цане, а па-другое, зразумела, якія мы будзем купляць кармы па якасці. Таму максімум напружання для таго, каб сабраць да зернетка тое, што мы сёння вырасцілі, і кукурузу», — сказаў Прэзідэнт.

У той жа час, заўважыў Прэзідэнт, умовы надвор’я былі складаныя не ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У многіх раёнах будзе вельмі добры ўраджай, калі яго своечасова ўбраць.

Лукашэнка патрабуе ўзмацніць дысцыпліну ў час уборачнай кампаніі

Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў у час рабочай паездкі ў Мёрскі раён.

«Тэхналагічная дысцыпліна — без яе няма чаго ў поле выязджаць. Калі няма тэхналогій, што араць і сеяць на страту? І самае галоўнае — гэта кадравая, працоўная дысцыпліна, жалезная дысцыпліна. Прыцягвайце каго хочаце, але людзі павінны выконваць свае абавязкі, інакш Віцебская вобласць будзе целяпацца, боўтацца ў сваім саку многія дзесяцігоддзі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *