В Бешенковичском районе новаторцы снова лидируют на уборке хлеба

В трудовых коллективах Главное Заботы сельские

У апошнія дні ліпеня, пачатку жніўня ўмовы надвор’я ўсталяваліся спрыяльныя, што дазволіла хлебаробам Прыдзвіння павялічыць тэмпы жніва. У лідары сярод гаспадарак раёна на ўборцы хлеба выйшлі прадстаўнікі ЗАТ «ААБ-Агра Наватар».

У гаспадарцы ў гэтым годзе трэба ўбраць каля 3 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур — амаль па 1,5 тысячы азімых і яравых, плюс 400 гектараў яравога рапсу. Трэць палеткаў ужо абмалочана, сабрана больш за 3 тысячы тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па гаспадарцы складае 33 цэнтнера з гектара, гэта лепшы вынік па раёне. Аграрыі Бешанковіччыны ў сярэднім атрымліваюць на круг па 28 цэнтнераў.

Кіраўніцтва ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» нацэлена ў сціслыя тэрміны і без страт сабраць вырашчаны ўраджай. Для гэтага створаны неабходныя ўмовы. На хлебных палях працуе магутны тэхнічны патэнцыял — уборку вядуць 13 камбайнаў. У дзень наватарцы абмалочваюць да 5% плошчаў.

Бункер за бункерам напаўняецца збожжам і адпраўляецца з поля на збожжаток. За зладжанай працай хлебаробаў ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» мы назіралі на полі за вёскай Чырвоныя Буднікі, дзе ўборку азімай пшаніцы на плошчы 90 гектараў вялі шэсць экіпажаў камбайнераў.

Віталь Долгі, напрыклад, працуе разам з сынам Максімам, у Сяргея Скуратава ў памагатых Мікіта Грыцкевіч, Віктар Тырсаў працуе ў пары з Уладзімірам Долгім, Рыгор Якімовіч — у тандэме з Германам Прудавым, Алег Шаўроў — з Андрэем Коласам, Андрэй Козін працуе без памочніка. Усе маюць вопыт працы на жніве і свае сакрэты высокіх намалотаў. На адвозцы былі занятыя Алег Русінскі, Руслан Чачанец, Аляксей Гаранін і камандзіраваны з УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» Сяргей Пляшкоў.

Удзельнікі жніва ў полі ўвесь светлавы дзень. Яны задаволены двухразовым гарачым харчаваннем, якое дастаўляецца прама на хлебныя палеткі, забяспечаны вогнетушыцелямі і аптэчкамі. Хлебаробы ведаюць, што змогуць падчас гарачай жніўнай пары нядрэнна зарабіць: пра расцэнкі з улікам якасці і тэмпаў уборкі ў гаспадарцы паклапаціліся.
Сярод наватарскіх хлебаробаў ёсць патомныя земляробы, якія не ўяўляюць свайго жыцця без поля. Кожная ўборачная для іх як першая — і хвалюючая, і радасная, і напружаная. Заўсёды працаўнікі ЗАТ «ААБ-АграНаватар» працуюць з поўнай аддачай сіл і дысцыпліна ў іх на першым месцы, і якасць жніва. У гэтым і заключаецца сакрэт поспехаў гаспадаркі.
Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *