Бешенковичский богатырь стал чемпионом мира по гиревому триатлону

Актуально Спорт

Заслужаная перамога Сяргея Маціеўскага.

Спартыўныя спаборніцтвы — не толькі выпрабаванне на трываласць, але і магчымасць даказаць сабе, што любыя вяршыні дасягальныя. Мясцовыя спартсмены не раз гэта пацвярджалі, а нядаўна зноў ставілі рэкорды.

У верасні ў Віцебскім раёне прайшоў чэмпіянат свету па гіравым трыятлоне. Турнір быў арганізаваны ў санаторыі «Лётцы» і праводзіўся пад эгідай Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У рамках спаборніцтваў праводзіліся таксама чэмпіянаты Еўропы і Саюзнай дзяржавы. На працягу трох дзён асілкі (каля 120-ці спартсменаў з 15 краін) ставілі рэкорды. У ліку багатыроў быў і наш зямляк — інструктар-метадыст ФСК «Дзвіна» Сяргей Сяргеевіч Маціеўскі. Дадому атлет прывёз заслужанае золата. Спартсмен выступіў у вагавой катэгорыі да 80 кг. Ён выканаў жым пудовай гіры адной рукой, і за хвіліну зрабіў 52 пад’ёмы. Як адзначыў бешанковіцкі асілак, нішто (асабліва перамога!) ніколі не даецца лёгка, заўсёды трэба працаваць, удасканальваць сваё майстэрства.

— Толькі няспынная праца над сабой і цвёрда пастаўленая мэта прывядуць вас да перамогі. Без жадання і імкнення нічога не выйдзе, — адкрыў свой сакрэт Сяргей Сяргеевіч. — Безумоўна, я рады ўдзелу ў такім значным спаборніцтве. Выступаць побач з лепшымі гіравікамі свету вялікі гонар! Адчуванні незабыўныя: напружанасць струны, абвастрэнне пачуццяў, хваляванне і радасць, адрэналін і дух барацьбы…

Увогуле гіравы трыятлон — занятак для моцных духам людзей, ён уключае ў сябе тры напрамкі: традыцыйнае выступленне на памосце, жангліраванне гірамі і шоу-праграмы, а таксама ўстанаўленне сусветных рэкордаў у самых экстрэмальных кропках свету. І ўсё ж разам з тым гэта не толькі спорт высокіх дасягненняў. Поруч з прафесіяналамі выступаюць і аматары, зусім юныя і сталыя атлеты, ветэраны, а таксама людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Кожны вольны выбраць задачу па сілах (гіры вагой ад 4 да 30 кг!). Словам, усё зроблена для таго, каб чалавек мог выпрабаваць сябе, паказаць, што ўмее. Гэта добры прыклад, стымул, каб заняцца спортам ды і ўвогуле весці здаровы лад жыцця.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *