На «Свиноводческом комплексе «Свитино» растёт поголовье

Актуально Заботы сельские

Вытворчы ўчастак «Свінагадоўчы комплекс «Свіціна» ВУП «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» спецыялізуецца на вытворчасці свініны. Калектыў працуе адказна, паступова нарошчвае тэмпы працы. Па дадзеных на 1 верасня гэтага года, колькасць пагалоўя тут склала 20989 свіней (спрацавалі лепш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, тэмп росту — 102,8%).

Асноўныя пароды свіней на комплексе мясныя, гэта ландрас, ёркшыр і дюрок. Яны выдатна зарэкамендавалі сябе ў тутэйшых умовах: даюць добрае патомства, хутка набіраюць вагу. У цэлым за 8 месяцаў 2018 года на свінакомплексе нарадзіліся 21673 парсючкі (100,8%), з іх 2935 — толькі за мінулы месяц.

У жніўні валавыя прывагі ў цэлым па комплексе склалі 248,6 тоны (з пачатку года — 1830,5 тоны, тэмп росту — 102,4%). Сярэднясутачныя прывагі прадуктыўнага пагалоўя —430 г (443 г — з пачатку года), на дагадоўванні і адкорме — 524 г і 534 г адпаведна.
Усяго за 8 месяцаў года было рэалізавана 1756 тон свініны (114,9%), гэта 16348 галоў, у мінулым месяцы — 230 тон (2246 галоў), у тым ліку дзяржаве (ААТ «Віцебскі мясакамбінат») свіцінскі свінакомплекс паставіў 877 тон (99 з іх — толькі ў жніўні).
Марыя САНЬКО.



Теги:

1 комментарий по теме “На «Свиноводческом комплексе «Свитино» растёт поголовье

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *