В Бешенковичском районе стартовала уборка кукурузы

Актуально Важное Заботы сельские

Аграрыі Бешанковіччыны на гэтым тыдні прыступілі да нарыхтоўкі сіласу з кукурузы.

З усіх збожжавых злакавых яе зерне мае найвышэйшую энергетычную пажыўнасць, таму кукурузу называюць царыцай палёў і лічаць галоўным сакрэтам поспеху ў жывёлагадоўлі.

Пасяўныя плошчы гэтай культуры ў раёне з году ў год не змяншаюцца. Гэтай восенню трэба ўбраць кукурузу на плошчы 1985 гектараў. У ліку першых у раёне да нарыхтоўкі кукурузнага сіласу прыступілі ДП «ПалітаддзелецАгра», ДП «ДраздыАгра» і ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс». На раніцу серады было спарадкавана 74 гектары, нарыхтавана 1523 тоны зялёнай масы. Ураджайнасць культуры складае 206 ц/га.

Як пракаментавалі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, уборка кукурузы на зялёную масу – задача першачарговай важнасці. У тэхналогіі закладкі гэтых кармоў асаблівых навін не з’явілася, таму галоўную ўвагу варта засяродзіць на дакладнай арганізацыі працы, гэта значыць на чалавечым фактары.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *