На осенних каникулах бешенковичские школьники смогут отдохнуть в пришкольных лагерях

Актуально Новости района Образование Общество

Восеньскія канікулы ў школьнікаў працягнуцца дзесяць дзён — з 29 кастрычніка па 7 лістапада. шэсць з іх каля 10 тысяч дзяцей Віцебскай вобласці змогуць правесці ў аздараўленчых лагерах, якія будуць дзейнічаць пры ўстановах адукацыі рэгіёна.

Як распавяла вядучы спецыяліст прадстаўніцтва Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Бешанковіцкага раёна Т. І. Пятрова, на Бешанковіччыне падчас восеньскіх канікулаў у прышкольных лагерах адпачнуць 226 дзяцей.

Напрыклад, у СШ №2 г. п. Бешанковічы змогуць аздаравіцца 60 юнакоў і дзяўчат, у СШ №1 райцэнтра і Астровенскай д/сад-СШ — па 50 дзяцей, у Ржаўскай д/сад-СШ — 31, Ульскай СШ — 25, Каранеўскай д/сад-БШ — 10. На кожны дзень знаходжання ў лагеры на адно дзіця выдаткоўваецца 4 рублі 20 капеек.

У гэтыя восеньскія дні — з 29 кастрычніка па 3 лістапада — педагогі рыхтуюць пазнавальна-забаўляльныя і спартыўныя праграмы, якія ўлічваюць інтарэсы падрастаючага пакалення. Значная частка мерапрыемстваў будзе прысвечана Году малой радзімы. Ва ўстановах адукацыі вырашаюць задачу разнапланавай занятасці дзяцей падчас канікулаў. Гэта дазволіць школьнікам правесці час з карысцю і атрымаць пазітыўны зарад на новую навучальную чвэрць.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *