Семьям Адамовичей и Хацкевичей из Бешенковичского района посчастливилось попасть на встречу Президента страны с активной молодёжью

100 лет ВЛКСМ Актуально Важное Мы -- молодые

У панядзелак, 29 кастрычніка, у Мінску ў Палацы Рэспублікі ўрачыстым сходам і святочным канцэртам «Камсамол – 100: Эстафета пакаленняў» у Беларусі адзначылі векавы юбілей УЛКСМ. У гэты ж дзень у Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з актывам БРСМ – сучасным прадаўжальнікам традыцый камсамола.

Прэзідэнт канстатаваў, што ўсе факты, звязаныя з асноўнымі вехамі развіцця камсамольскага руху, не падлягаюць ніякаму сумненню, іх нельга перапісаць ці схаваць, яны назаўжды засталіся ў гісторыі. «Паняцці сяброўства, братэрства, адзінства, любові да Радзімы, веры ў будучыню, якія сталі гімнам Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, і праз 100 гадоў не страцілі сваёй актуальнасці. Таму, калі распаўся саюз і новыя дзяржавы перакрэслілі слаўную гісторыю камсамола, мы падхапілі яго сцяг і перадалі сваім дзецям, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. – Наш набытак у тым, што толькі мы, хай у іншым выглядзе, пад іншай назвай, захавалі нашу маладзёжную арганізацыю. Мы былі першыя, хто пайшоў гэтым шляхам».

Задача моладзі, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, – адстойваць высокія ідэалы сумленнасці і справядлівасці, традыцыйныя духоўныя каштоўнасці ў свеце скептыкаў і цынікаў, у свеце канфліктаў і войнаў, якія хай і не закранулі беларускую зямлю, але падышлі занадта блізка да яе межаў. «Наша з вамі задача – зберагчы гэты кавалачак ад узрушэнняў, бо няма дзе будзе жыць ні нам, ні вам, ні тым больш нашым дзецям», – сказаў Прэзідэнт.

Спецыяльна да мерапрыемства ў Палацы Незалежнасці была разгорнута выстава, арганізаваная ў форме інтэрактыўных пляцовак. Экспазіцыя была прысвечана працы БРСМ на сучасным этапе. Таксама Прэзідэнт пагутарыў з пераможцамі рэспубліканскіх маладзёжных конкурсаў і праектаў, лепшымі байцамі студэнцкіх і маладзёжных атрадаў. Сярод тых, каму выпаў гонар сустрэцца з кіраўніком дзяржавы, былі і нашы землякі – пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу «Уладар сяла» Сяргей і Юлія Адамовічы (у 2016 годзе), а таксама Мікалай і Іна Хацкевічы (у 2018 годзе).

Святлана ВАРОШКА.
(Па матэрыялах БелТА).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *