В Палицах отпраздновали День деревни

Актуально Год малой родины

Падчас свята «Край ты родны, край прыго­жы»  у вёсцы Паліцы было шмат песень, падарункаў, вінша­ван­няў, якія закранулі сэрцы і душы ўсіх, хто прыйшоў на мерапрыемства.

«Весялуха» пела і плясала.

Яшчэ гадоў 10-15 таму  Па­лі­цы былі адміністра­цый­­ным цэнтрам калгаса «Савец­кая Бела­русь». У вёс­цы знаходзілася кантора сель­гас­прадпрыем­ст­ва, су­шыл­ка для збожжа, дрэва­апра­цоўчы цэх, стало­вая, ФАП, сельскі клуб, біб­лі­я­тэ­ка, школа, Дом быту з хім­­чысткай і атэлье па па­шы­ве адзення.

Але ў сувязі з аб’яднан­нем двух калгасаў «Савец­кая Беларусь» і «Палітад­дзе­лец» кантору зачынілі, а следам і іншыя аб’екты. Але нягле­дзячы на тое, што ў вёсцы сёння засталіся толь­кі пошта і ферма, Паліцы працяг­ваюць жыць, а жы­ха­ры вёскі – праслаўляць ма­лую радзіму добрымі справамі.

Арганізатары мерапры­ем­ства знайшлі цёплыя сло­вы для кожнага мясцо­вага жыхара. Напрыклад, самай узорнай сядзібай у вёсцы Паліцы быў прызна­ны дом Тамары Іванаўны Байковай. Яна пачала сваю працоўную дзейнасць у 15 гадоў у якас­ці даяркі, прый­шлося папра­цаваць і цялятніцай. Рана заўда­веў­шы, Тамара Іванаў­на цягну­ла на сабе і муж­чынскую працу па хаце: касіла, секла дровы, дагля­дала хатнюю жывёлу, а ў яе была тады вя­лікая гаспа­дарка – дзве ка­ровы, дзве свінаматкі. Нягледзячы на ўсе нягоды лёсу, Т. І. Байко­ва не стра­ціла цікавасці да жыцця. У яе ў хаце заўсёды парадак і чысціня, шмат хатніх кве­так. Тамара Іва­наўна – гас­цінная і тава­рыская жанчы­на, выдат­ная гаспадыня і да­бра­душны чалавек. Яна і на свята вёскі прыйшла з пачас­тункамі і дапамагла культ­работнікам накрыць стол для землякоў.

Самай найстарэйшай жыхаркай в. Паліцы з’яў­ляецца Еўдакія Адамаўна Крупеня. Сёлета жанчыне споўніўся 81 год. Разам з мужам, які памёр у жніўні 2018 года, яны выгадавалі траіх сыноў Сцяпана, Мак­сі­ма і Уладзіміра. Сцяпан са сва­ёй сям’ёй жыве разам з маці і дапамагае спраўляцца з хатнімі клопатамі: дроў на­секчы, вады прынесці, печ растапіць, зрабіць іншую работу, якую Еўдакіі Ада­маў­не ўжо не па сілах выка­наць. Па су­седстве жыве і Ула­дзі­мір, які таксама клапо­ціц­ца пра маці.

У гэтым годзе свой 80-ы дзень нараджэння адзна­чы­ла і яшчэ адна жыхарка вёс­кі – Аліна Альбінаўна Кар­на­кова. Стаж працы жан­чы­ны з улікам вучобы ў тэх­нікуме складае 41 год. У 1959 годзе Аліну Альбінаў­ну, як дыпламаванага спе­цы­яліста, накіравалі на пра­цу ў калгас «Заслонава», дзе яна 12 гадоў была бухгалта­рам. А з сакавіка 1970 па 1996 год працягнула праца­ваць галоў­ным бухгалтарам у калгасе «Савецкая Бела­русь». Жан­чына ганарыцца сваімі наш­чадкамі і можа га­дзінамі казаць пра род­ных, што працягваюць род Карна­ковых.

Вяскоўцы сабраліся за шчодрым сталом.

Дзень вёскі для Пятра Барысавіча Пыжова стаў святам з асаблівым сэнсам. Мала таго, што родная вё­сач­ка святкуе свае імяніны, так і сам Пётр Барысавіч на­радзіўся ў гэты дзень 61 год назад, да таго ж ён сыхо­дзіць на заслужаны адпа­чынак. А працаваў Пётр Ба­рысавіч трактарыстам у гас­падарцы. У доме ў яго заўсё­ды па­радак. Ніколі не ад­маў­ляе ў дапамозе суседзям, калі трэба падмагчы бульбу перабраць, свіней пакар­міць, дровы пасекчы і склас­ці. Землякі ведаюць – Пётр Пыжоў заў­сё­­ды прый­дзе на выручку.

Незаменным у Паліцах лічаць і Юрыя Мікалаевіча Бандарэнку. Мужчына пра­цуе пастухом у мясцовай гаспадарцы. Юрый Мікала­евіч дапамагае аднавяскоў­цам апрацоўваць агароды, суседзі пра яго адклікаюцца з цеплынёй.

Жыве ў Паліцах і яшчэ адна актыўная ды ініцыя­тыў­ная сям’я Атрашчонак. Ва­лерый Лявонцьевіч і На­дзея Аляксандраўна – пер­шыя памочнікі ў землякоў, ды і з падрыхтоўкай свята вель­мі дапамаглі культ­ра­­бот­­нікам. Галава сям’і пра­­ца­ваў у мясцовым кал­­гасе трактарыстам, гас­падыня дома – паш­таль­ёнам і загад­чыцай пош­ты. Муж і жонка – пра­цавітыя людзі. Каля іх хаты расце шмат кве­так. У гэтым заслуга На­дзеі Аляк­санд­раўны.

Каля дома Святланы Аляксееўны Жукоў­скай сустракаюць гас­цей гусі-лебедзі, вя­до­ма, не са­праўд­ныя, а зробленыя ўмелымі ру­ка­мі сына Аляксандра Шчукі. Жан­­­чына пера­ехала ў Паліцы з Вяр­хоўя, калі сын і дачка былі яшчэ школь­ні­ка­мі, хутка абза­вялася хат­няй жывёлай, а праца­ваць пай­шла даяркай. Зараз Свят­лана Аляксееўна займаецца асабі­стай падсоб­най гаспа­даркай, гадуе на сваім пад­вор­ку ча­тыры ка­зы, восем свіней, а таксама курэй, гу­сей, ка­чак. Дачка Ксенія пе­ра­еха­ла ў го­рад, працуе на абутковай фаб­рыцы «Мар­ка», а сын Аляк­сандр жыве побач з ма­ці, працуе будаў­ні­ком. Да­рэчы, у сям’і Аляк­­сандра і Алены падрастае дачка Вік­то­рыя (ёй 2 гады), дзяў­чын­ка ў вёсцы – самая юная жы­харка. А ў хуткім часе ў сям’і чакаюць папаўненне.

Славіцца вёска Паліцы шматдзетнымі сем’ямі, у іх ліку, напрыклад, Марыя Сця­панаўна Бялько, у якой 2 сына і 2 дачкі, шэсць уну­каў і праўнучка, моц­нымі гас­падарамі, як Міка­лай Вік­таравіч і Ірына Сярге­еўна Капойка, майстрамі на ўсе рукі, як Аляксандр Ана­толь­евіч Думанскі, які займаец­ца разьбой па дрэве. Пра кож­нага вяскоўца можна гава­рыць доўга і толькі добрае.

Мэтай жа свята было не толькі павесяліцца, паспя­ваць і патанцаваць, а аргані­заваць сустрэчу пакаленняў. І гэта арганізатарам Дня вёс­кі Паліцы ўдалося. Ролю ка­ар­дынатара мерапрыемства на сябе ўзяла загадчыца Верхня­крывінскага сель­ска­га клуба-бібліятэкі Воль­га Аляксандраўна Кульга­вая, а ствараць атмасферу свята ёй дапамагаў народны ансамбль народнай песні «Весялуха». Вяскоўцы ка­жуць культ­работнікам «дзя­куй» за тую радасць, якую яны падарылі ўсім без вы­клю­чэння жыха­рам вёскі.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *