Кто станет «Человеком года Витебщины-2018»?

Актуально Общество

У раёне ідзе вылучэнне кандыдатаў на прысваенне ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны – 2018».

Конкурс у Віцебскай вобласці праводзіцца з 2009 года з мэтай стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту. Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» з’яўляецца формай заахвочвання за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, за паспяховыя і самаадданыя дзеянні па выратаванні людзей, забеспячэнню законнасці і правапарадку, высокія дасягненні ў галіне навукі, адукацыі і культуры, фізічнай культуры і спорту, актыўную грамадзянскую пазіцыю і грамадскую дзейнасць.

Кандыдаты на перамогу вызначаюцца па выніках працы на працягу года. Дакументы на іх вылучэнне прымаюцца ў гаррайвыканкамах па тэрытарыяльным прынцыпе. Пераможцам конкурсу будзе прысвоена ганаровае званне з уручэннем спецыяльнага дыплома і выплатай грашовага ўзнагароджання. Іх імёны назавуць ў пачатку 2019 года.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *