Шары с логотипом ІІ Европейских игр украсили столицу Беларуси

Актуально Минск встречает II Европейские игры Спорт

З 21 па 30 чэрвеня 2019 года Рэспублiка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні – міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады.

Шар з лагатыпам ІІ Еўрапейскіх гульняў упрыгожыў тэрыторыю ля «Мінск-Арэны».

У рамках II Еўрапейскіх  гульняў будуць праведзены  спаборніцтвы па 15 відах спорту. На працягу 10 дзён спартсмены разыграюць 200 камплектаў медалёў. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў горадзе Токіо.
Дарэчы, першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана – г. Баку. Беларускія спартсмены заваявалі 43 медалі, у тым ліку 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У неафіцыйным агульнакамандным заліку па вартасці медалёў Рэспубліка Беларусь заняла 7-е месца.

Чакаецца, што падчас правядзення II Еўрапейскіх гульняў у беларускую сталіцу прыедуць 4 тысячы спартсменаў, каля 2 тысяч трэнераў і абслугоўваючага персаналу. Яны прадставяць афіцыйныя дэлегацыі з 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Абслугоўваць спаборніцтвы будуць каля 650 міжнародных, а таксама 410 нацыянальных суддзяў па спорце.
У Мінску чакаюць больш за 1000 замежных прадстаўнікоў СМІ, 100 прэзідэнтаў, генеральных сакратароў еўрапейскіх федэрацый па відах спорту і міністраў спорту еўрапейскіх краін, больш за 250 прадстаўнікоў і работнікаў штаб-кватэры ЕАК, прэзідэнтаў і генеральных сакратароў еўрапейскіх НАК, 200 гасцей еўрапейскіх НАК, а таксама прэзідэнтаў, прэм’ер-міністраў і высокапастаўленых асоб еўрапейскіх дзяржаў. На мерапрыемстве будзе задзейнічана каля 6 тысяч валанцёраў.

Спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў пройдуць на найбуйнейшых спартыўных збудаваннях Мінска, уключаючы стадыён «Дынама», «Мінск-Арэну», «Чыжоўку-Арэну».
Арганізацыя і правядзенне Еўрагульняў у г. Мінску з’яўляецца знакавай падзеяй у спартыўным жыцці Еўропы. Яно дазволіць умацаваць аўтарытэт і пацвердзіць рэпутацыю Рэспублікі Беларусь як сацыяльна арыентаванай дзяржавы, надае першарадную ўвагу прасоўванню алімпійскіх каштоўнасцяў, здаровага ладу жыцця, развіццю фізічнай культуры і спорту. Менавіта з гэтай мэтай ужо сёлета вуліцы сталіцы ўпрыгожваюцца цікавымі арт-аб’ектамі.

Першую кампазіцыю, стылізаваную пад зямны шар і ўпрыгожаную лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў, усталявалі каля Палаца спорту. Аб’ёмная фігура вышынёй каля 4 м усталявана на пастаменце і круціцца вакол сваёй восі, ззяючы дзясяткамі святлодыёдных лямпаў. З двух бакоў на зямным шары размешчаны лагатып Еўрапейскіх гульняў, складовыя часткі якога – папараць, лічбы і літары – свецяцца.

Яшчэ адзін шар з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў з’явіўся ў сталіцы побач са шматпрофільным культурна-спартыўным комплексам «Мінск-Арэна» – яго ўсталявалі на скрыжаванні пр. Пераможцаў і вул. Нарачанскай. Гэта кампазіцыя таксама падсвятляецца па мерыдыянах і паралелях. Але шар, як яго «блізнюк» каля Палаца спорту, не круціцца. Гэта адзінае іх адрозненне.

Такім чынам Мінск актыўна рыхтуецца да важнай спартыўнай падзеі. У рашэнні пытанняў па гасціннай сустрэчы і камфортнаму знаходжанню замежных заўзятараў і ўдзельнікаў Гульняў у поўнай меры будзе ўцягнута турыстычная галіна, гасцінічная і транспартная інфраструктура беларускай сталіцы.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *