В детском саду №6 г. п. Бешенковичи организовали «Белорусские вечёрки»

Актуально Год малой родины Образование

З мэтай далучэння дзяцей да народных традыцый, а таксама для знаёмства з абрадамі беларускага народа, яго культурнай спадчынай у яслі-садзе №6 райцэнтра прайшло тэатралізаванае прадстаўленне «Беларускія вячоркі».
Выхавальнікі груп «Усмешка» і «Фантазёры» разам са сваімі выхаванцамі падарылі гасцям свята незабыўныя ўражанні.  Адметная рыса гэтага мерапрыемства была ў тым, што дашкаляты на працягу ўсяго свята размаўлялі на беларускай мове. Нягледзячы на тое, што знаёміцца з роднай мовай, беларускай культурай і традыцыямі яны пачалі не так даўно (з пачатку навучальнага года), хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо набылі адпаведны багаж ведаў. І ў гэтым мелі магчымасць упэўніцца ўсе прысутныя на мерапрыемстве. Дзеці спявалі беларускія народныя песні, прыпеўкі, танчылі, удзельнічалі ў цікавых гульнях.

Усё гэта спрыяла фарміраванню цікавасці да роднай мовы, любові і павагі да духоўнага багацця беларускага народа.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *