В ЗАО «АСБ-Агро Новатор» готовят технику к посевной

Актуально В трудовых коллективах Главное Заботы сельские

Руплівы гаспадар сані летам рыхтуе, а калёсы – зімой. Гэтай мудрасцю кіруюцца вясковыя працаўнікі. Зараз у сельгаспрадпрыемстваў раёна – самы час для такой падрыхтоўкі. Ураджай сабраны, вынікі падведзены. Тэхніка пастаўлена на захоўванне. Без рамонту не абысціся, а, як вядома, яго якасць – адна з гарантый добрай працы ў полі.

На рамонце культыватараў.

Думаць пра заўтрашнюю сяўбу аграрыі пачалі ў мехмайстэрнях ужо сёння. У першую чаргу ўзяліся за “лячэнне” глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў, што першымі выходзяць у поле. Увогуле машынна-трактарны парк АПК раёна складаюць 257 трактараў, 55 збожжа- і 18 кормаўборачных камбайнаў, 30 «ПГА», 39 раскідвальнікаў мінеральных угнаенняў, 13 збожжасушыльных комплексаў. Сёе-тое патрабуе рамонту. Як ён арганізаваны? Ці дастаткова маецца сродкаў, каб набыць запчасткі? Шукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы накіраваліся ў адну з гаспадарак – ЗАТ “ААБ-Агра Наватар”, дзе на ўзбраенні адных толькі трактараў маецца 64 адзінкі.

Паводле папярэдніх падлікаў, каб падрыхтаваць тэхніку, прадпрыемствам неабходна каля 260 тыс. руб. (50 тыс. ужо знойдзены).

У майстэрні, якая знаходзіцца ў аг. Верхняе Крывіна, панавала ажыўленне, праца кіпела. Рамонт культыватараў тут зрабілі ўжо на 40% (на момант нашага візіту 5 з 12 “КЧ” былі спраўныя). Але клопатаў наперадзе яшчэ шмат.

Уладзімір Гаманько і Руслан Чачанец
за “лячэннем хворага” рухавіка.

На дапамогу рамонтнай службе прыходзяць свабодныя ад работы механізатары. Хто, як не яны, ведаюць праблемы і слабыя месцы сваіх машын і агрэгатаў? Пакуль слесары Пётр Іванавіч Жыгун і Леанід Аляксеевіч Бабарэнь, зваршчык Сяргей Васільевіч Санько рамантуюць культыватары, Руслан Яўгенавіч Чачанец вызначае, чаму “захварэў” рухавік яго жалезнага сябра – “МАЗа-555”. Разам з калегам Уладзімірам Мікалаевічам Гаманько, які дапамог зняць машыннае «сэрца», разбіраецца з непаладкамі. Мяркуючы па ўсім, рамонт будзе капітальны і ўляціць у капеечку: замена ўкладышаў каленчатага вала, цыліндра поршневай групы. Ды працаўнікі не губляюць пазітыву, яны цвёрда ўпэўнены, што зробіцца ўсё магчымае, каб тэхніка вярнулася ў строй. А як не паверыць словам вопытных работнікаў, што дасканала вывучылі сельгастэхніку, сталі сапраўднымі прафесіяналамі?

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *