В Бешенковичах готовятся к встрече Старого Нового года

Актуально Важное Общество

Традыцыйна ў ноч з 13-га на 14-га студзеня беларусы святкуюць Стары Новы год. Для многіх вернікаў гэта свята мае асаблівае значэнне, паколькі ад душы адсвяткаваць яго яны могуць толькі пасля заканчэння Каляднага посту.Вечар напярэдадні Старага Новага года называецца «шчодрым», «ласым». Гэтую назву ён атрымаў ад шчодрай куцці — абрадавай ежы, што рыхтуецца да свята. Сустрэць Каляды, падзівіцца на беларускае народнае абрадавае прадстаўленне землякоў запрашаюць культработнікі 13 студзеня на цэнтральную плошчу г. п. Бешанковічы. У 17 гадзін 30 хвілін ля галоўнай елкі раёна пачнецца каляднае тэатралізаванае прадстаўленне «Пад вакенцам Каляда». Калектывы самадзейнай творчасці клубных устаноў раёна рыхтуюць канцэртную праграму «Як на нашым на двары», працягам свята стане танцавальная праграма.
Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги: