“Бешенковичская лыжня-2019” пройдёт в райцентре 9 февраля

Актуально Важное К 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков Общество Спорт

Раённае спартыўна-мастацкае свята прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і збярэ аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку з ліку прадстаўнікоў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, мясцовых Саветаў дэпутатаў, працоўных калектываў і ўсіх жадаючых на гарадскім стадыёне.

     У праграме, акрамя лыжнай эстафеты і індывідуальных гонак, чакаюцца іншыя спаборніцтвы. Землякі могуць выпрабаваць сябе на трываласць у армрэстлінгу і гіравым спорце, праверыць зоркасць вока ў дартсе і моц у перацягванні каната.

     Урачыстае адкрыццё свята запланавана на 10 гадзін у суботу, 9 лютага. Прыходзьце, не пашкадуеце!

Марыя САНЬКО

«Бешанковіцкая лыжня-2018» пакінула незабыўныя ўспаміны. Фота з архіва «Зары».


Теги: