Пионеры Бешенковичского района показали свои таланты в конкурсе патриотической песни «О доблести, о подвиге, о славе»

Актуально К 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков Мы -- молодые

Па ініцыятыве Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» на Віцебшчыне сёлета праходзіць абласны піянерскі фестываль «Патрыёты.by». Ён прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Трыа з СШ №2 г. п. Бешанковічы будзе абараняць
гонар раёна на ўзроўні вобласці.

Фестываль закліканы аб’яднаць дзяцей і падлеткаў з дапамогай разнастайных відаў мастацкай творчасці, накіраваны на прыцягненне членаў ГА «БРПА» да актыўнага ўдзелу ў жыцці арганізацыі, прапаганду асноватворных прынцыпаў і каштоўнасцяў піянерскага руху Рэспублікі Беларусь.

Ён уключае ў сябе шэраг творчых спаборніцтваў. Адзін з этапаў абласнога піянерскага фестывалю — конкурс патрыятычнай песні «Пра доблесць, пра подзвіг, пра славу». Свае таленты ў гэтым вакальным спаборніцтве на раённым этапе, які праходзіў на базе СШ №1 г. п. Бешанковічы, паказалі навучэнцы пяці ўстаноў адукацыі раёна. Па ўмовах конкурсу ўдзельнікам прапанавалі выканаць па адным вакальным творы патрыятычнай тэматыкі (пра Беларусь, гераічныя старонкі гісторыі нашай краіны, герояў і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў).

За гонар СШ №1 райцэнтра выступала трыа ў складзе Аліны Лейчанка, Лізаветы Сокалавай і Анастасіі Барысавай з песняй «Беларусь — краіна мая», а вакальны гурт «Вясёлыя ноткі» выканаў кампазіцыю «Беларусь мая сінявокая». СШ №2 г. п. Бешанковічы таксама падрыхтавала два нумары: трыа ў складзе Варвары Чаплінскай, Глафіры Сяргеевай і Анастасіі Гладковай праспявала «Рамонкі, абпаленыя вайной», а салістка Варвара Чаплінская да таго ж выканала песню «Маці зямля». Гімназію з кампазіцыяй «Наш дом» прадставіла Вікторыя Барсукова, Каранеўскую д/сад-БШ — Вера Рэуцкая з песняй «Разам са сваёй краінай». З Астровенскай д/сад-СШ выступіў вакальны гурт «Зорачкі» з кампазіцыяй «Радзіма мая мілая».

Па выніках конкурсу патрыятычнай песні «Пра доблесць, пра подзвіг, пра славу» журы вызначыла лепшых у трох намінацыях. Сярод салістаў адзначана Вікторыя Барсукова з гімназіі, сярод трыа — навучэнцы СШ №2 г. п. Бешанковічы, сярод вакальных гуртоў — калектыў з СШ №1 г. п. Бешанковічы. Пераможцы прымуць удзел у абласным конкурсе патрыятычнай песні абласнога піянерскага фестывалю «Патрыёты.by».

Анжэла ЛЮДЫНА



Теги: