В Бешенковичах поздравили женщин с 8 Марта

Актуально Важное Общество

У раённым Цэнтры культуры напярэдадні 8 Сакавіка адбыўся канцэрт,
прысвечаны прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва.

У падарунак ад класа харэаграфіі В. Жукавай — «Вальс».

З сардэчнымі віншаваннямі да прысутных звярнуліся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта М. А. Заблоцкі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Апанасёнак. Наталля Мікалаеўна, з’яўляючыся таксама старшынёй раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», запрасіла на сцэну старэйшыну в. Янаўшчына Т. А. Камінскую, якая доўгі час з’яўляецца членам аб’яднання. Шчырыя словы і кветкі, падораныя Таццяне Аляксееўне, сталі для яе прыемным сюрпрызам.

Артысты павіншавалі віноўніц урачыстасці па-свойму, падараваўшы творчасць. Мора пазітыву прынеслі выступленні мужчынскай групы народнага хору, групы «ОСВОГИС», а таксама народнага ансамбля народнай песні «Весялуха», узорнага ансамбля фолькстыль «Званіца». Натхнілі і музычныя падарункі ад Дар’і Рак, Галіны Кальцовай, Ірыны Паўлоўскай, Дзіяны Сінкевіч, Кацярыны Белавус, Таццяны Зайцавай, Валянціна Казьміных, Уладзіміра Голубева, Валерыя Гайко. Шчодрымі апладысментамі гледачы віталі харэаграфічныя пастаноўкі Аліны Пяткевіч і Валянціны Жукавай. Прыемным сюрпрызам стаў і падарунак газавікоў — выступленне ансамбля лыжкароў.

Феерыя яркіх нумароў, пранікнёных песень і тонкі гумар (вечны спадарожнік групы «Не промах») — так можна апісаць тое, што адбывалася на сцэне. Святочныя імгненні, пажаданні моцнага здароўя і сапраўднага шчасця, сямейнага дабрабыту пакінулі незабыўнае ўражанне. Пасля мерапрыемства многія прызналіся: «Не пашкадавалі, што завіталі на канцэрт. Ён прайшоў «на ўра!»і прынёс столькі задавальнення!»

Марыя САНЬКО



Теги: