Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі арганізаваў для сваіх выхаванцаў «Беларускую гасцёўню»

Год малой родины Образование

У наш час жыццё мяняецца вельмі імкліва. Кожны дзень з’яўляюцца новыя тэхналогіі, новыя метады, друкуецца велізарная колькасць артыкулаў і кніг па самых розных аспектах нашага жыцця. Трэба прызнаць, што мацней за ўсё на жыццё многіх з нас паўплывала з’яўленне інтэрнэту, ён жа значна змяніў сферу адукацыі і навучання. І мы ўжо не можам уявіць сваю дзейнасць без камп’ютара, а дзеці значна хутчэй успрымаюць усё новае, чым убіраюць у сябе старое.

Таму ДУДА «Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» прапанаваў сваім навучэнцам прыняць удзел у праекце «Беларуская гасцёўня», прымеркаваным да Года малой радзімы.
Мэта і задачы праекта: адраджэнне і зберажэнне традыцый, звычаяў і абрадаў нашага народа, а таксама з’яўленне новых сучасных традыцый, пабудаваных на выкарыстанні шматвяковага вопыту беларускага народа.

У конкурсах прынялі ўдзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах: «Атэлье юных модніц», «Чароўны клубок», «Школа лідара», «Залатая рыбка», «Флорадызайн», «Прырода і творчасць».
У першым конкурсе праекта, які называўся «Дранік.by», прапанавалася зрабіць фотаздымкі самай любімай стравы беларускай кухні – дранікаў. Лепшыя былі вызначаны галасаваннем ў рэжыме рэальнага часу ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў, змагаліся ў наступным конкурсе. Ён называўся «Чайная цырымонія», канкурсантам прапанавалася зняць відэаролік на тэму чаявання.

Пераможцам конкурсу стала аб’яднанне па інтарэсах «Залатая рыбка».

Віншуем пераможцу праекта. Жадаем заўсёды быць у пошуку новых задумак і ідэй, ніколі не расставацца з натхненнем, пастаянна адчуваць шчасце і радасць, з кожным днём напаўняючы гэты свет сваімі цудоўнымі шэдэўрамі!

Наталля БУЛЫНЯ,
педагог-арганізатар
ДУДА «Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей
і моладзі».



Теги: