Спасибо за Великую Победу мы говорим ветерану Дмитрию Агейченко из Бешенкович

К 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков Общество

Ізноў на зямлю прыйшла мірная вясна… У 74-ты раз мы радуемся блакітнаму небу і яскраваму
сонейку, наша зямля не дрыжыць ад выбухаў, не чуваць артылерыйскай кананады. Такі падару-
нак удзячныя нашчадкі прымаюць ад вызваліцеляў Радзімы з трапятаннем у сэрцы і схіляюць галовы перад гераізмам салдат Перамогі.

Дзеля шчасця і дабрабыту сваёй сям’і, будучых пакаленняў ваяваў і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Нікіфаравіч Агейчанка. Мужнасць і адвага радыста артылерыйскага палка адзначаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, якія ўпрыгожваюць грудзі ветэрана. Міру Вам, Дзмітрый Нікіфаравіч, шчасця, увагі і клопату блізкіх, а самае галоўнае — здароўя! Жывіце доўга! Дай Вам Бог усяго самага добрага! Дзякуй за Перамогу, за жыццё!



Теги: