Новаторский водитель Иван Духович первым в районе перевёз к зернохранилищам тысячу тонн зерна

Актуально Главное Заботы сельские

Каб падтрымаць маладых аграрыяў, якія нароўні з вопытнымі механізатарамі і вадзіцелямі працуюць на палях, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» не першы год рэалізуе праект «Моладзь — за ўраджай!». Спаборніцтва праходзіць у намінацыях «Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту» і «Малады вадзіцель, які перавёз найбольшую колькасць збожжа».

На Бешанковіччыне першы лідар спаборніцтва вызначыўся на мінулым тыдні. Ім стаў вадзіцель ЗАТ «ААБ Агра-Наватар» Іван Духовіч. Ён першым перавёз да збожжасховішчаў тысячу тон збожжа. Дарэчы, у пятніцу Іван быў лепшым і ў вобласці. На сённяшні момант на яго рахунку ўжо больш за 1600 тон хлеба. Калі надвор’е не падвядзе, малады чалавек плануе павялічыць свой вынік.

Павіншаваць Івана з яго заслужанай працоўнай перамогай на поле каля Ржаўкі прыехалі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Таццяна Жукоўская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Яўгенія Фіешка. Яны ўручылі перадавіку грамату і каштоўныя прызы, пажадаўшы яму пры гэтым далейшых поспехаў у працы.
У гаспадарцы Іван Духовіч працуе восьмы год. Спачатку вадзіў малакавоз, а ў 2016-м перасеў на «МАЗ-555», і з таго часу ён не прапускае ніводнай важнай сельскагаспадарчай кампаніі.

«Канешне, машына патрабуе да сябе вялікай увагі, бывае, што на мехдвары даводзіцца праводзіць шмат часу, але нічога, спраўляемся. Своечасова ўбраць ураджай —вось што галоўнае», — кажа Іван і, падзякаваўшы за ўвагу, зноў садзіцца за руль сваёй машыны і накіроўваецца туды, дзе працуюць камбайны.
Затрымліваць вадзіцеля мы не сталі, па дарозе ў Бешанковічы Т. Жукоўская распавяла, што ў гэтым годзе на жніве працуюць 8 маладзёжных экіпажаў камбайнераў і 2 маладыя вадзіцелі. «З вадзіцелямі, так сказаць, вызначыліся, цяпер чакаем працоўных подзвігаў ад камбайнераў», — адзначыла лідар маладзёжнай арганізацыі раёна.

Праект «Моладзь — за ўраджай!» праводзіцца ў Беларусі з мэтай павышэння прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочвання іх працоўнай ініцыятывы, сацыяльнай актыўнасці, папулярызацыі сельскагаспадарчай працы і прафесій адпаведнага профілю. Сачыць за працай моладзі на палях краіны можна ан-лайн ў сацыяльных сетках па хэштэгам #молодёжьзаурожай, #жатвабеларуси 2019, #малаяродина.



Теги: