«Дажынкі-2019» пройдут в Браславе 28 сентября

"Дажынкі-2019" Актуально

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» у Браславе пройдзе 28 верасня. Як заўсёды, гэта галоўнае сельскагаспадарчае свята збярэ вялікую колькасць гасцей не толькі з Віцебшчыны, але і з усёй рэспублікі. Па традыцыі ўдзел ва ўрачыстасці прыме і дэлегацыя Бешанковіцкага раёна.

Як запэўніваюць мясцовыя ўлады, горад практычна гатовы да фестывалю. Работы вяліся больш чым на ста аб’ектах. Добраўпарадкавана набярэжная возера Дрывяты, зроблены капітальныя і бягучыя рамонты жылфонду, дваровых тэрыторый, вуліц, дарог. У рамках праекта «Школа будучыні» мадэрнізавана СШ №2 г. Браслава, заканчваецца абнаўленне гарадскога стадыёна.

Што да самога фестывалю, то яго праграма будзе даволі насычанай. Яна ўключае ў сябе паказальнае выступленне МНС, канцэрты з удзелам артыстаў беларускай і расійскай эстрады, шматлікія выставы і прэзентацыі, арганізацыю гандлю і шмат іншых цікавых падзей.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *