В Бешенковичском РЦК под руководством Н. А. Заблоцкого обсудили вопросы предстоящей переписи населения

Актуально Важное Перепись населения - 2019

У мінулы аўторак у РЦК інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама М. А. Заблоцкага сустрэлася з працоўным калектывам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Нагодай для сустрэчы стаў будучы перапіс насельніцтва. Да старту гэтай важнай кампаніі, дзякуючы якой мы даведаемся, колькі ж нас на самой справе, засталося роўна два тыдні (перапіс пройдзе з 4 па 30 кастрычніка). Як адзначыў Мікалай Анатольевіч, падрыхтоўка да правядзення перапісу насельніцтва вялася ў раёне на працягу апошніх двух гадоў. Актыўна працавала часовая раённая камісія па садзейнічанні перапісу насельніцтва. Шмат зроблена па ўпарадкаванні адраснай гаспадаркі, праверцы назваў вуліц, нумарацыі дамоў і кватэр, рэалізаваны шэраг іншых мерапрыемстваў.

— Зараз галоўнае — атрымаць дакладныя звесткі пра кожнага жыхара раёна, — абазначыў задачу М. А. Заблоцкі. — Бо яны будуць пакладзены ў аснову прыняцця найважнейшых рашэнняў у эканамічным і сацыяльным жыцці рэгіёна і краіны ў цэлым. Вынікі перапісу дазволяць нам планаваць працу нашай эканомікі на бліжэйшыя 10 гадоў.

Важная асаблівасць надыходзячага перапісу — магчымасць для грамадзян прайсці яго самастойна з дапамогай інтэрнэту. На гэта ўвагу сацыяльных работнікаў звярнула начальнік аддзела статыстыкі Бешанковіцкага раёна галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Н. М. Клімовіч. Безумоўна, такая мера значна спросціць працу часовага перапіснога персаналу і адначасова дазволіць ахапіць большую колькасць апытваемых асоб.
Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні аховы мацярынства і дзяцінства, асноўныя моманты выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *