2 ноября для жителей Бешенковичского района будет организована очередная осенняя ярмарка

Актуально

Добрая магчымасць запасціся бульбай, плодаагароднінай і іншай сельгаспрадукцыяй прадставіцца жыхарам Бешанковіччыны ў суботу, 2 лістапада: у райцэнтры пройдзе яшчэ адзін восеньскі кірмаш. Гандлёвыя рады размесцяцца на цэнтральнай плошчы гарпасёлка на вул. Камуністычнай з 9 да 13 гадзін.

Пакупнікоў чакае шырокі асартымент прадукцыі ад Бешанковіцкага райспажыўтаварыства, сельгаспрадпрыемстваў раёна, прадпрымальнікаў і фермераў, выстава-продаж вырабаў майстроў раённага Дома рамёстваў, экспазіцыя дзіцячых работ, што арганізуе раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Сувенірамі на любы густ парадуе ТЦСАН, акрамя таго, дзяжурны аўтамабіль цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дапаможа ветэранам і грамадзянам «залатога ўзросту» даставіць дадому набытыя тавары. Музычнае суправаджэнне кірмашу забяспечыць раённы вузел электрасувязі. Работнікі культуры пацешаць землякоў канцэртнай праграмай.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *