Главное богатство Бешенковичского района — это люди

Актуально Год малой родины Общество

Вёска родная,
Нас ты і люляла,
і карміла, і сілы давала.
Навучыла быць
сумленнымі,
Край з маленства
Бацькоўскі любіць…

З гэтых слоў пачаўся святочны канцэрт у вёсцы Зорнікі Ульскага сельсавета. Нягледзячы на дрэннае надвор’е (церусіў дробны дожджык), усё прайшло ў даволі вясёлай і цёплай абстаноўцы. Дзякуючы начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Апанасёнак быў своечасова прадастаўлены аўтобус, які даставіў удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Ульскага СДК на свята.
Вёсачка Зорнікі вельмі маленькая — усяго 8 жыхароў, самая старэйшая з іх — Леангіна Паўлаўна Шэрагава, якой сёлета споўнілася 87 гадоў. Раней у вёсцы працавалі школа, клуб, бібліятэка, магазін, былі дзве жывёлагадоўчыя фермы саўгаса ім. Раманава…

Дарэчы, на свята былі запрошаны і жыхары аддаленых вёсак Дубішча і Узрэчча.
Сёння і ва ўсе часы галоўнае багацце — гэта людзі. Перш-наперш паклонімся ў пояс тым, хто працаваў у гаспадарцы на палетках, на фермах, аддаючы ўвесь запал сваёй душы справе і не задумваючыся над тым, што сваёй працай множылі славу не толькі свайго саўгаса, але і ўсяго раёна. Гэта Рыгор Ягоравіч Рублеўскі з вёскі Узрэчча, Тамара Фёдараўна Загорская, Зінаіда Іванаўна Барадуля — жыхаркі вёскі Дубішча, Надзея Іванаўна Сімашковіч, Маргарыта Дзмітрыеўна Чыжык, Уладзімір Паўлавіч Чэкан — жыхары вёскі Зорнікі. Многа гадоў працавалі ў розных сферах дзейнасці і даказалі, што ўсё трымаецца на руках людзей працы, Зінаіда Мікалаеўна Цярэшчанка, Леангіна Паўлаўна Шэрагава, Пётр Рыгоравіч Сцепанец, Валерый Іванавіч Дыбаль, Галіна Іванаўна Чэкан, Валерый Рыгоравіч Ждановіч.

Настаўнік. Чалавек з вялікай літары. Ён не сейбіт і не араты, але яго праца не менш патрэбна на сяле. Жывуць у вёсцы Узрэчча былыя настаўніцы, якія ўжо на заслужаным адпачынку. Гэта Рэгіна Іосіфаўна Падольская і Святлана Уладзіміраўна Мароз.
Ёсць у народзе прымаўка «Жыццё пражыць — не поле перайсці», таму мы з падзякай называем сем’і, якія 40 і болей гадоў крочаць разам па жыцці. Гэта сем’і Яўгена Максімавіча і Таццяны Міхайлаўны Сцепанцоў, Людмілы Іванаўны і Уладзіміра Пятровіча Сцепанцоў, Пятра Рыгоравіча і Таццяны Іванаўны Ждановічаў (веска Дубішча), Святаслава Андрэевіча Калінава і Святланы Уладзіміраўны Мароз (вёска Узрэчча), Уладзіміра Паўлавіча і Галіны Іванаўны Чэкан (вёска Зорнікі).

Ігар ЛЕДНІК,
дырэктар Ульскага СДК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *