У любителей активного отдыха из Бешенковичского района есть возможность поучаствовать в конкурсе «Пазнай Беларусь»

Актуально Год малой родины Конкурс

Калі падарожнічаць па Беларусі – ваша любімае хобі, вы можаце стаць прэтэндэнтам на перамогу ў рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь».

У гэтым годзе зацверджаны 10 намінацый, у якіх будуць спаборнічаць як аматары падарожжаў, так і прафесіяналы турызму. Заяўку, фота і іншыя матэрыялы неабходна дасылаць па электроннай пошце на адрас i.discoverbelarus19@gmail.com з паметкай намінацыі. Гэта можа быць «Я пазнаю Беларусь», «Экскурсавод года», «Турыстычная кампанія года», «Сродак размяшчэння года», «Аграэкасядзіба года», «Матэрыял года», «Праект года», «Музеі і аб’екты забавы года», «Фотаздымак года», «Апавяданні пра малую Радзіму». Магчымы ўдзел у некалькіх намінацыях. Канчатковы тэрмін падачы заявак – 7 лістапада ўключна.

Адна з самых папулярных сярод удзельнікаў конкурсу намінацый – «Я пазнаю Беларусь». Умовы простыя: трэба шмат падарожнічаць па Беларусі, фатаграфавацца на фоне славутасцяў са спісу Нацыянальнага агенцтва па турызме (пры гэтым абавязкова трапіць у кадр) і размяшчаць фота ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #познайбеларусь і #discoverbelarus. Пераможцам стане аўтар самай вялікай колькасці фота. Зразумела, дадзеная намінацыя разлічана толькі на падарожнікаў, прадстаўнікі ж унутранага турызму – экскурсаводы, гіды-перакладчыкі, супрацоўнікі турыстычных кампаній, у якіх, напэўна, цэлы альбом такіх фотаздымкаў, – будуць спаборнічаць у сваіх намінацыях.

Вынікі конкурсу «Пазнай Беларусь» плануецца падвесці ў снежні. Падрабязна азнаёміцца з яго ўмовамі можна на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *