Завтра в Бешенковичах будет организована осенняя ярмарка

Актуально Заботы сельские

У мэтах забеспячэння насельніцтва раёна бульбай, плодаагароднінай і іншай сельгаспрадукцыяй, таварамі народнага спажывання ў суботу, 5 кастрычніка, у райцэнтры будзе арганізаваны восеньскі кірмаш.

Гандлёвыя рады размесцяцца на цэнтральнай плошчы на вуліцы Камуністычнай. Кірмаш пачнецца ў 9 гадзін. Яго музычнае суправаджэнне возьме на сябе раённы вузел электрасувязі. Ствараць святочны настрой для землякоў будуць работнікі культуры, а пра ахову грамадскага парадку паклапоцяцца супрацоўнікі РАУС.
Традыцыйна ўдзел у кірмашы прымуць сельскагаспадарчыя арганізацыі, фермерскія гаспадаркі, райспажыўтаварыства і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *