Лучшие волейболисты — педагоги СШ №1 г. п. Бешенковичи

Образование Спорт

Прыгожы і тэхнічны валейбол паказалі работнікі ўстаноў адукацыі раёна. Адкрытае першынство па валейболе сабрала гульцоў у спартыўнай зале ФСК «Дзвіна».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтва звярнуліся намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама А. І. Ерашоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С. У. Гайко, а таксама В. А. Петухоў, галоўны спецыяліст райвыканкама, які курыруе пытанні фізічнай культуры, спорту і турызму, і дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба «Дзвіна» М. С. Галыня.

Як было адзначана падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця турніру, такія пазаўрочныя сустрэчы яшчэ больш умацоўваюць калектыў. І сапраўды, педагогі сабраліся не столькі для перамогі, спаборніцтва стала цудоўнай магчымасцю пабачыцца з сябрамі-калегамі, абмяняцца вопытам.
На пляцоўцы панаваў дух здаровага саперніцтва. Склады падабраліся моцныя, таму відавочных фаварытаў не было. Сваю каманду, дарэчы, выставіў і ФСК. Гулялі па алімпійскай сістэме, тыя: хто прайграў сапернікам, пакідалі поле «бою». Такім чынам, ва ўсіх быў шанц на перамогу, але ж трэба было праявіць майстэрства і ўпартасць у дасягненні мэты.

Пераможцамі спаборніцтва сталі спартсмены СШ №1 райцэнтра, серабро заваявалі прадстаўнікі Каранеўскай д/с-БШ, бронзу — СШ №2 г. п. Бешанковічы. Чэмпіёны і прызёры ўзнагароджаны граматамі ФСК «Дзвіна» і медалямі райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *