Восемь кандидатов от Витебской области избраны членами Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь

Актуально Выборы -- 2019 Главное

Восем кандыдатаў ад Віцебскай вобласці абраны членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Гэта стала вядома ў чацвер, 7 лістапада, пасля абвяшчэння вынікаў тайнага галасавання дэпутатаў Саветаў базавага ўзроўню. Мерапрыемства праходзіла ў канцэртнай зале «Віцебск».

У адпаведнасці з заканадаўствам, працэдуры галасавання па абранні членаў Савета Рэспублікі папярэднічае пасяджэнне дэпутатаў мясцовых Саветаў. Пасля правядзення неабходных арганізацыйных працэдур: абрання прэзідыума, мандатнай камісіі, сакратарыята, падліковай камісіі і іншых, слова было дадзена кандыдатам у члены Савета Рэспублікі. Перад удзельнікамі пасяджэння са сваімі праграмамі выступілі: начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Ю. М. Дзеркач, дырэктар рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі «Віцебск» А. В. Панцюхова, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медуніверсітэта А. Т. Шчасны, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама І. П. Ляўковіч, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Д. У. Дзямідаў, дырэктар Полацкага каледжа Віцебскага дзяржуніверсітэта імя П. М. Машэрава Т. Г. Палушкіна, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» А. В. Жынгель, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» У. С. Мацвееў. Пра кожнага кандыдата было сказана шмат добрых слоў. І. П. Ляўковіч, кандыдатуру якой вылучылі ў Бешанковічах, Сянно, Чашніках і Талачыне, падтрымала намеснік старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Т. І. Ждановіч.

Па выніках тайнага галасавання, удзел у якім прыняў 621 дэпутат, усе 8 прапанаваных кандыдатур былі адобраны. Новаабраныя члены Савета Рэспублікі ад Віцебскай вобласці – людзі, якія сваёй працай і дасягненнямі заслужылі аўтарытэт і павагу ў грамадстве. Менавіта яны будуць прадстаўляць у верхняй палаце парламента інтарэсы нашага рэгіёна. Звяртаючыся да сенатараў, старшыня аблвыканкама М. М. Шарснёў сказаў: «Мы чакаем ад вас актыўных дзеянняў не толькі ў заканатворчай сферы, але і ў рабоце па паляпшэнні жыццядзейнасці Віцебшчыны і ўсяго народа нашай краіны. Як мага часцей сустракайцеся з людзьмі. Там праблемы, там будуць ставіцца задачы, якія трэба вырашаць».

Савет Рэспублікі – адна з двух палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 чалавекі, і яна лічыцца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Пры гэтым 56 чалавек абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт Беларусі. Асноўная функцыя Савета Рэспублікі – прыняцце або адхіленне праектаў законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў. Дзейнасць Савета Рэспублікі накіравана на забеспячэнне прыняцця больш якасных, старанна прапрацаваных законаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *