Соревновались Бешенковичские богатыри

Спорт

Цудоўным падарункам напрыканцы года для аматараў здаровага ладу жыцця стала першынство раёна па паўэрліфтынгу. Бешанковіцкія багатыры па традыцыі спаборнічалі ў трэнажорнай зале ФСК «Дзвіна».

Нешматлікая, але надзвычай зацікаўленая публіка падбадзёрвала асілкаў то крыкамі, то жартамі. Так і барацьба ішла весялей, і баявы дух спартсменаў, калі хто з іх не ўзяў заяўленую вагу, не знікаў. Кожнаму хацелася перамагчы. Аднак кубак чэмпіёна заваяваў, як і чакалася, галоўны фаварыт турніру Андрэй Ясінскі. Сярэбраным прызёрам стаў Генадзь Дунец. Сяргей Маціеўскі ўзяў бронзу.

Прыемна, што нашы асілкі ўмеюць радавацца не толькі ўласным перамогам. Нягледзячы на саперніцтва, яны па-сяброўску давалі адзін аднаму парады, падбадзёрвалі ў моманты няўдачы і шчыра віншавалі з паспяховымі выступленнямі. Калі перамагаць – то толькі годна, а прайграваць – прыгожа. Гэта сведчыць, што ўся іх браня з мускулаў і суровасці – шыпы, якія ахоўваюць ружу, за імі хаваецца такое чулае сэрца.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *