«Книга с экрана»

Актуально Мы -- молодые

Такую назву носіць рэспубліканскі творчы конкурс буктрэйлераў, арганізатарам якога выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі.

Як расказала рэдакцыі першы сакратар РК ГА «БРСМ» Таццяна Жукоўская, конкурс, які ўключае раённы, абласны і рэспубліканскі туры, пройдзе ў два этапы. Першы, а прысвечаны ён 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў 28 студзеня і працягнецца да 5 сакавіка. Другі этап конкурсу будзе прымеркаваны да Года малой радзімы, перыяд яго правядзення — з 11 мая па 21 чэрвеня.

Удзел у конкурсе могуць прыняць школьнікі, навучэнцы і студэнты, а таксама маладыя спецыялісты. Для гэтага неабходна накіраваць на электронны адрас раённага камітэта БРСМ (rkbeshbrsm@gmail.com) заяўку на ўдзел, а таксама актыўную спасылку для скачвання буктрэйлера, загружанага на любы файлаабменны сэрвіс (Google Дыск, Яндэкс.Дыск). Буктрэйлер — кароткі фільм ці анімацыя, якія распавядаюць у адвольнай мастацкай форме пра якую-небудзь кнігу. Самае галоўнае патрабаванне — працягласць не больш за 1,5 хвіліны. Буктрэйлеры на конкурс павінны быць створаныя на аснове кніг пра Вялікую Айчынную вайну, а таксама твораў сучасных беларускіх аўтараў. Вітаецца выкарыстанне вершаў, прозы, фрагментаў з фільмаў, знятых па матывах адпаведнай кнігі, анімацыйных эфектаў.

Мэта конкурсу «Кніга з экрана» — папулярызацыя чытання, стварэнне рэкламнага прадукту для кніг, прыцягненне моладзі да захавання і ўмацавання памяці пра Вялікую Айчынную вайну, ваенны і працоўны подзвіг беларускага народа, а таксама папулярызацыя творчасці сучасных аўтараў Беларусі і актуалізацыя цікавасці да мастацкай літаратуры.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *