Избран руководящий состав районной избирательной комиссии

Разное

21 мая ў райвыканкаме адбылося першае пасяджэнне Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яно прайшло пры ўдзеле ўсіх 13 членаў камісіі.

Асноўным пытаннем пасяджэння стаў выбар кіруючага складу камісіі. У ходзе адкрытага галасавання старшынёй камісіі абрана Таццяна Мікалаеўна Петрушэнкі (вылучана ад Бешанковіцкага раённага грамадска аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”). Намеснікам старшыні будзе Уладзімір Пятровіч Жук (ад Бешанковіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў), сакратаром камісіі — Анжэла Анатольеўна Буйлова (ад Бешанковіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”).

Раённая выбарчая камісія будзе працаваць па наступным графіку: панядзелак — пятніца — з 10 да 19 гадзін, перапынак з 14 да 15 гадзін; субота — з 10 да 14 гадзін, а напярэдадні дня выбараў — з 10 да 19 гадзін, перапынак з 14 да 15 гадзін.

Месца размяшчэння камісіі: г. п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13, каб. 28, тэл. 8 (02131) 6-40-54.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *