Секретами счастья поделилась семья Ковалёнок из Бешенкович

Актуально Они живут рядом

Сям’я… Для кожнага чалавека гэта паняцце звязана з чымсьці родным, цёплым, надзейным. Менавіта тут цябе любяць такім, які ты ёсць, заўсёды чакаюць, шчыра радуюцца тваім поспехам і разам пера­жываюць няўдачы. Цудоўна, калі атрымліваецца стварыць такую сям’ю, дзе кожнаму добра. Але для гэтага трэба папрацаваць. Залатое правіла сямейнага жыцця – быць цярплівым і паблажлівым. Так кажуць мудрыя людзі. Не пагадзіцца з гэтым нельга, як і з тым, што стварэнне сям’і – адказны крок у жыцці кожнага чалавека.

Напярэдадні свя­та мы наведалі тых, для каго сям’я – не частка жыцця, а само жыц­цё. Ган­на і Ге­надзь Кава­лён­кі ра­зам з дзець­мі жывуць у Бешан­ко­­вічах. Бу­ду­чыя муж і жонка пазна­ё­міліся падчас дня нараджэння іх агуль­нага сябра. Па­чуц­ці ўзніклі ад­ра­зу. Як кажуць: ка­­ханне з першага погляду.

     – Я адразу зразу­ме­­ла, што Гена – мой лёс, – расказала Ган­на. – Ён дака­заў мне шчырасць сва­іх па­чуц­цяў, чым мя­не і за­ваяваў.

     Сваю вернасць да­­ка­зала і Ганна. Дзяў­­чына чакала бу­­дучага мужа з вой­ска, а пас­ля яго вяр­тання пачуцці сталі яшчэ мацней. У хут­кім часе было вы­ра­шана згуляць вясел­ле. Ужо тады мала­дыя людзі вы­ра­шы­лі, што дзя­цей у іх будзе шмат, на­ват імёны сва­­ім доч­кам (марылі толькі пра дзяўчынак) пры­ду­малі загадзя. У Ган­ны перад вачыма за­ўсёды быў жывы пры­клад вялікай, друж­най і мірнай сям’і – яна са­ма з такой.

     – Хачу сказаць, што кожная сям’я куе шчасце сваімі ру­камі, – адзначыла шматдзет­ная маці. – Калі няма зго­ды, што гэта за сям’я?

     За магчымасць мець такую моцную ячэйку грамадства і кожны дзень адчу­ваць радасць маця­рын­ства Ганна ўдзяч­ная свай­му му­жу. Захаваль­ніца ся­мей­нага ачага пры­зна­лася, што, калі б яна не адчу­вала ад каха­нага падтрымку, апо­ру і моцнае муж­чын­скае плячо, маг­чы­ма, лёс склаўся б інакш. У Кавалёнкаў ёсць свае традыцыі: яны вельмі любяць пры­маць гасцей, ла­дзіць святы, адпачы­ваць на прыро­дзе.

     А дзеткі ў нашых ге­­­рояў выдатныя! Ста­­рэй­шая Паліна ву­чыц­ца ў 4 класе, разум­ні­ца, акты­віст­ка, удзель­ніца роз­ных школь­ных алім­­­піяд. Дзяў­чын­ка шмат у чым да­па­магае маме: і за ма­лодшымі пагля­дзіць, і посуд памые. Сярэд­няя Соф’я яш­чэ пер­ша­класніца, але ні ў чым не ад­стае ад старэй­шай сястры. Такая ж ра­зумніца, а яшчэ і ру­кадзельніца. Усе ў ма­ці. Тры меся­цы та­му сям’я стала больш: нарадзілася Ва­рачка.

     Любое пытанне тут вырашаецца ра­зам, ма­ма з татам для дзя­цей – самыя вер­ныя сябры, якім да­вя­ра­юць свае са­крэ­ты, дзе­ляц­ца по­с­пе­хамі і да­сяг­нен­нямі.

      Пра жыццёвыя цяж­­касці муж і жон­ка не расказваюць. Кажуць, што ўсе хат­нія клопаты ў ра­дасць.

     – Як і ў кожнай сям’і, у нас таксама ёсць запаветная ма­ра… Прасторны дом, – па­дзялілася Ган­на. – Мы будзем прылад­ж­ваць усе намаганні для рэ­алізацыі заду­ма­нага, і я ўпэўнена, што ўсё ў нас атры­маецца.

Кацярына ПЕТУХОВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *