Узников Бешенковичского района поздравили с великой Победой

Актуально Важное К 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков Они живут рядом

Юбілейныя медалі «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» напярэдадні свята былі ўручаны і 18 былым малалетнім вязням фашысцкіх лагераў. У райцэнтры гэту пачэсную місію выканалі ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. М. Савіч і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі А. В. Крачкоўскі.

   З  радасцю гасцей сустракалі Валянціна Пракопаўна Лабкова, Зінаіда Іванаўна Андрэйкіна, Марыя Ігнацьеўна Кляшторная і Ганна Іванаўна Сашнёва. Зараз не самыя спрыяльныя ўмовы для віншаванняў, улічваючы складаную эпідсітуацыю ў свеце, але такое свята нельга абысці ўвагай.

   — Мы па праву ганарымся тым, што жывём у адзін час з вамі, што маем магчымасць  вучыцца ў вас мужнасці, стойкасці, а таксама любові да сваёй краіны, сваёй сям’і, — з такімі словамі да ўзнагароджаных звяртаўся Андрэй Міхайлавіч Савіч. — Перакананы, што вашы ўзнагароды будуць беражліва перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *