Выпускникам Бешенковичского района вручили аттестаты об общем среднем образовании

Актуально Мы -- молодые

10 чэрвеня ў школах раёна прайшлі выпускныя вечары. У гэтым годзе на Бешанковіччыне на­заў­жды развіталіся са школай 60 адзінаццаці­клас­нікаў.

Несумненна, выпускнікі 2020 года заканчвалі школу ў няпросты час. Эпідэміяла­гічная сітуацыя прадыкта­вала свае правілы, якімі нельга грэбаваць. Не было шумных выпуск­ных баляў, але без свята маладыя людзі ўсё роўна не засталіся – хай і прайшло яно ў не зусім звыклым фармаце.

     Трынаццаці навучэнцам СШ №1 рай­цэнтра ў гэты дзень былі ўру­чаны атэстаты аб агульнай сярэдняй адука­цыі. Па традыцыі гэту ганаро­вую місію выканала дырэктар школы Людміла Ігараўна Шведава. Прыем­на, што ў дадзенай установе адука­цыі адна дзяўчына – Лізавета Суху­шы­на – скончыла школу з сярэбра­ным меда­лём. Школа ганарыцца поспехамі сваёй выпускніцы. Адзна­чаны таксама і навучэнцы, якія пас­пяхова займаліся па пэўных прад­метах. Многія бацькі выпускнікоў атрымалі падзячныя лісты.

     Павіншаваць дзяўчат і юнакоў з па­чаткам дарослага жыцця прыйшла старшыня раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч. Галіна Ула­дзіміраўна падзякавала ім за ста­ранні ў вучобе і выказала надзею на тое, што праз некалькі гадоў іх прафесійныя веды зной­дуць прымяненне на роднай бешан­ковіцкай зямлі. Да віншаванняў далучыўся начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Іванавіч Ерашоў. З самымі цёплымі словамі да сваіх дзяцей звярнуўся класны кіраўнік Віталь Аляксеевіч Гарбачоў. У сваю чаргу выпускнікі дзякавалі сваім педагогам, бацькам за тое, што на працягу адзінаццаці гадоў яны іх падтрымлівалі і ва ўсім дапамагалі.

     Школьны выпускны ніколі ўжо не паўторыцца… У мінулым застало­ся бесклапотнае дзяцінства… Сёння ўчарашнія школьнікі ўступаюць у новы этап жыцця, наперадзе новыя сябры, падзеі, здзяйсненні і, вядома, цэнтралізаванае тэсціраванне. Яно ў гэтым годзе перанесена на больш позні тэрмін, так што яшчэ ёсць час як след падрыхтавацца.

Алена МАРОЗАВА.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *