На областной пьедестал почёта поднимется водитель ЗАО «АСБ-Агро Новатор» А.Аксюто

Актуально Важное Заботы сельские Мы -- молодые

Заўтрашняе свята – сапраўдны вянок карпатлівай, самаадданай працы тысяч простых, сціплых, нястомных людзей. Усяго на адзін дзень спыняцца іх мазольныя рукі: рупліўцы, лепшыя з лепшых, працаўнікі вёскі, будуць прымаць шчырыя словы падзякі і заслужаныя ўзнагароды. У ліку тых, хто ўзнімецца на абласны п’едэстал гонару, – вадзіцель ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» А. У. Аксюта (на здымку).

Аляксандр Уладзіміравіч з’яўляецца пераможцам абласнога спаборніцтва каторы год запар. Сёлета мужчына адвёз ад камбайнаў 4560 тон збожжа, і зноў яму выпаў гонар прыняць удзел у фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі. У наватарскага хлебароба цікавы шлях у прафесію. Хімік-біёлаг невыпадкова звязаў лёс з сельскай гаспадаркай. Працавітасць – спадчына ад бацькоў. Трактарыстам быў некалі дзед, а бацька і зараз за штурвалам «МАЗа», толькі ў ДП «ПалітаддзелецАгра». Наш герой жніва спачатку быў загадчыкам рамонтнай майстэрні, але нядоўга, дзесьці паўгода. Аднойчы неяк падчас ўборачнай паспрабаваў, ці здолее справіцца з магутным «МАЗам», і ўжо чатыры гады, як неразлучны з жалезным сябрам.

Ва ўсім рупліўца падтрымліваюць жонка (яе дзейнасць таксама звязана з сельскай гаспадаркай – працуе у райветстанцыі) і дачка-першакласніца, нават у хобі – рыбалцы. Праўда, на любімы занятак зусім няшмат часу. Але поспехам радуюцца ўсе разам. Што ж трэба, каб мець добры намалот?

– У кожнага свая прафесійная таямніца, – усміхаецца ў адказ Аляксандр Уладзіміравіч. – Мая – шчыра працаваць.
Для нашага перадавіка шчасце – бачыць плён сваёй працы. Гэта калі за магутным «МАЗам», што спяшаецца-вязе каштоўны груз, узнімаецца дарожны пыл, і калі залатое, важкае збожжа пераліваецца ў руках…

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *