Уважаемые труженики села Бешенковиччины!

Важное

Напярэдадні абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2020» прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з народным святам, сімвалам якога з’яўляецца каравай са збожжа новага ўраджаю!

Добрасумленна працуючы ў полі і ў будні, і ў выхадныя, праяўляючы высокі прафесіяналізм, адказнасць і працавітасць, вы дасягнулі высокіх вынікаў, нягледзячы на тое, што ўборачная гэтага года была вельмі няпростай. Сабраны ўраджай (а гэта амаль 41 тысяча тон) – вынік зладжанай працы прадстаўнікоў усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Прыемна ўсведамляць, што ў важкім караваі Віцебшчыны ёсць часцінка працы земляробаў бешанковіцкага краю. Разам з усёй краінай вы ўносіце дастойны ўклад у харчовую бяспеку нашай Радзімы.

Гонар і пашана ўсім працаўнікам хлебнай нівы, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Ваша адданасць сваёй справе, беражлівае гаспадаранне на роднай зямлі заслугоўваюць усеагульнай павагі і прызнання.Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *