10 октября в Бешенковичском районе пройдёт субботник

Актуально Важное

Адпаведнае распараджэнне №227р ад 30 верасня 2020 года прынята раённым выканаўчым камітэтам.

Працоўныя калектывы правядуць суботнік на працоўных месцах, замацаваных і падведамасных тэрыторыях гарпасёлка і ў сельскай мясцовасці. Заробленыя на ім грашовыя сродкі пойдуць на выкананне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні г. п. Бешанковічы, сельскіх населеных пунктаў, правядзенне дзяржаўных мерапрыемстваў.

Грашовыя сродкі, заробленыя на раённым суботніку, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязаная з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на рахунак райвыканкама: BY58AKBB36413110008242200000, БІК – АКВВВY2Х, УНП 300145203 у ЦБП №203 ААТ «ААБ Беларусбанк», атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, якiя вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 10 кастрычніка з’яўляецца працоўным днём, ажыццяўляецца добраахвотна ў памерах, вызначаных самімі калектывамі работнікаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *