В Бешенковичах открылся магазин кондитерского дома «Вацак»

Актуально Общество

У Бешанковічах адкрыўся магазін кандытарскага дома «Вацак». Такі падарунак напярэдадні Новага года і Каляд жыхары раёна атрымалі ад аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ва Украіне, якое знаходзіцца ў г. Магілёў-Падольскі.

Адкрыццё гандлёвага аб’ек та не засталося незаўважа ным жыхарамі і гасцямі — райцэнтра, бо размешчаны ён праз дарогу з рынкам. Кандытарскі дом
працуе ўжо больш за 19 гадоў і змог заваяваць сэрцы аматараў салодкага не толькі ва Украіне, але і за яе межамі. Сетка фірмовых крамаў прадпрыемства сёння налічвае больш за 1000 адзінак. Магазін «Вацак» у Бешанковічах — другі такі аб’ект у Віцебскай вобласці, першы быў адкрыты ў горадзе Віцебску. У Бела-
русі кандытарскі дом працуе з лета мінулага года, да канца 2020-га ў яго планах было адкрыць у нашай краіне да 100 гандлёвых аб’ектаў.
— У Брэсцкай вобласці, напрыклад, зараз іх 16,— расказвала ў дзень адкрыцця магазiна прадавец Крысціна, якая працуе ў аналагічным гандлёвым аб’екце ў Мікашэвічах, а ў Бешанковічы прыязджала ў камандзіроўку, каб навучыць новы персанал усім прамудрасцям кандытарскіх продажаў.За некалькі тыдняў прадукцыю «Вацака» паспелі ацаніць многія бешанкавічане: пагалоска пра добрае разыходзіцца хутка. У дзень нашага наведвання крамы адна з вітрын ужо пуставала. Добра аформлены фірмовы магазін, з яркімі вітрынамі, а таксама зручнае размяшчэнне робяць яго вельмі прывабным для пакупнікоў.

Асартымент прадукцыі ўключае больш за 200 найменняў. Усе тарты, печыва, зефір, пірожныя, цукеркі, рулеты, посная прадукцыя вырабляюцца майстрамі кандытарскага дома і прама з Украіны дастаўляюцца ў Бешанковічы. Дарога, расказвала Крысціна, займае прыкладна 8 гадзін, лагістыка наладжана. Прывоз тавару ажыццяўляецца ў сераду і суботу. У жыхароў раёна, прадпрыемстваў і арганізацый з’явілася яшчэ адна магчымасць зрабіць індывідуальны заказ на выраб дэсертаў і тартоў любой складанасці для сямейных урачыстасцяў, іншых святочных мерапрыемстваў.

«Дзякуй, што адкрыліся менавіта ў нас,— кажуць пакупнікі дзяўчатам за прылаўкам,— бо вы прадаяце не толькі тарты і пірожныя, але і … добры настрой». А тарты тут — хіт продажаў. Іх можна купіць цалкам або часткамі. Зайсці сюды і выйсці без пакупкі — шанцаў вельмі мала. Сакрэт смачных дэсертаў —
уласная ўнікальная рэцэптура, максімум натуральнай сыравіны, найноўшыя тэхналогіі, кожны — твор кулінарнага мастацтва, у які майстры ўклалі не толькі талент, але і сваю душу. Праверана на сабе.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *